5 траўня 2024, Нядзеля, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леў Марголін: Лукашэнка ўжо не здолее вадзіць Крэмль за нос

25
Леў Марголін: Лукашэнка ўжо не здолее вадзіць Крэмль за нос

У беларускіх уладаў не засталося шляхоў для адступлення.

Такім чынам эканаміст Леў Марголін пракаментаваў сайту charter97.org адмову Расеі падпісваць баланс паставак нафты ў Беларусь на ІІІ квартал гэтага года.

«У гэтым, безумоўна, ёсць элемент ціску, бо справа зацягваецца да самага канца квартала. Па-другое, баланс падпісваецца не на год, а на адзін квартал. І хоць былі паведамленні, што ў чэрвені будзе падпісаны баланс да канца года, але гэтага можа не адбыцца», - мяркуе эканаміст.

Ён дадаў, што тыя аб'ёмы, якія патрабуе Беларусь, выдзяляюцца, але частка з іх пастаўляецца чыгуначным транспартам, што не лепшым чынам адбіваецца на нафтаперапрацоўцы.

«Усе вышэйпаказаныя моманты з'яўляюцца элементамі ціску Крамля на афіцыйны Менск за тое, што ён зацягвае развязанне праблем для стварэння вядомых холдынгаў, якія быццам бы ўжо былі ўзгодненыя. Але ўрэшце нафтавы баланс будзе падпісаны. Лыжка дзёгцю ў тым, што беларуская старана хацела б, каб увесь аб'ём пастаўляўся нафтаправодамі, а Масква цягне да апошняй хвіліны і потым кажа сам-насам, што паколькі ўмовы не выкананыя, значыць, частку атрымаеце чыгункай. Гэта своеасаблівае пакаранне для беларускіх уладаў», - падкрэсліў Леў Марголін.

Ён перакананы, што афіцыйны Менск павінен будзе выканаць усе абавязанні, бо «кантрольныя пункты» ужо пройдзены.

«Спачатку быў адмоўны гандлёвы баланс без уліку плацяжоў за нафтавыя мыты, потым з іх улікам, цяпер ужо і паслугі даюць адмоўны баланс. Больш адступаць няма куды. Цяпер Беларусь кожны месяц будзе губляць нейкую частку золатавалютнага рэзерву. Больш за тое, калі гэта суправаджаецца яшчэ і зніжэннем стаўкі рэфінансавання, то гэты працэс можа пайсці яшчэ хутчэй. Таму нешта трэба рабіць.

Як мы ведаем, расейскі амбасадар надоечы сказаў, што ніякіх крэдытаў на мадэрнізацыю Крэмль не вылучыць. Калі нешта і будзе, то толькі ў рамках дзвюхстаронніх канкрэтных праектаў. Ідзе паступовае скланенне беларускай стараны да эканамічных рэформаў і прыватызацыі прадпрыемстваў, і яна нікуды ад гэтага не дзенецца. У бліжэйшыя два-тры месяцы мы ўбачым канкрэтныя вынікі гэтай палітыкі. У Лукашэнкі больш не атрымаецца вадзіць за нос Пуціна. І нават сумна вядомай авіяцыйнай базы, якую плануецца размясціць на беларускай тэрыторыі, не хопіць для таго, каб развязаць фінансавыя пытанні. Трэба будзе аддаць значна больш», - сказаў на заканчэнне экспэрт.

Нагадаем, крыніца ў беларускай профільнай установе заявіла, што Мінэнэрга Расеі адмовілася весці перамовы з беларускімі ўладамі на тэму паставак нафты ў ІІІ квартале 2013 года.

Як паведамлялася раней, 20 траўня кіраўнік Мінэнэрга Расеі Аляксандр Новак заяўляў, што баланс паставак нафты ў III квартале з Расеі ў Беларусь павінен быць падпісаны да 15 чэрвеня. Дагэтуль першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка заяўляў, што мяркуе верагодным падпісанне бліжэйшым часам з Расеяй балансу нафты на III і IV кварталы 2013 года, зыходзячы з гадавой патрэбы 23 млн тон.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках