5 траўня 2024, Нядзеля, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генацыд па-беларуску

30
Генацыд па-беларуску

Грамадскі актывіст і журналіст Міхаіл Козел быў вымушаны пакінуць Беларусь у выніку працяглага ціску з боку КДБ і мясцовых уладаў.

Эмацыйны ліст у рэдакцыю сайта charter97.org даслаў грамадскі актывіст, былы рэдактар незалежнай газеты «Вольныя Навіны» Міхаіл Козел.

«Паважаныя журналісты, прадстаўнікі праваабарончых арганізацый, сябры і былыя калегі! Звяртаюся да вас з просьбай агучыць і па магчымасці данесці да шырокай аўдыторыі мой адкрыты ліст, зварот да Вярхоўнага камісара правоў чалавека ААН . Псіхалагічны прэсінг, які чыніць улада, адкрытыя здзекі з боку КДБ і іх падручных вымусілі мяне адмовіцца ад занятку прысядзібнай гаспадаркай і пакінуць свой дом. Выдатна ведаю, што палітвязням у турмах нашмат горш, чым мне. Над імі здзекуюцца, іх катуюць у зняволенні. Але паверце, тут, на перыферыі ўлада ўжо стварыла канцлагер на волі. Я ўпэўнены, што не толькі мне аднаму на волі не нашмат лягчэй. Мой зварот не пазёрства і не самарэклама. Яна мне не патрэбная. Гэта нават не крык аб дапамозе. Паўтаруся, ёсць людзі, якія больш маюць патрэбу ў дапамозе больш, чым я», - адзначыў апазіцыянер.

Актывіст падкрэсліў, мясцовыя ўлады ў асобе Тураўскага гарвыканкама і Жыткавіцкага райвыканкама пад кіраўніцтвам Петрыкаўскага УКДБ прымусілі яго пакінуць свой дом.

«Яны фактычна незаконна выселілі мяне дома, што належыць мне, у якім я пражываў на законных падставах. Гэта нагадвае габрэйскія пагромы ў Нямеччыне часоў кіравання Адольфа Гітлера. Цяпер для здзекаў выкарыстоўваюцца не службовыя асобы, міліцыя і таму падобныя, а суседзі ды іншыя прыватныя асобы. Гэта нанятыя, ангажаваныя спецслужбамі людзі, падобныя да тых, што разбівалі шыбы ў Доме ўрада ў Менску 19 снежня 2010 года. Цягам пяці гадоў супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў не даюць мне магчымасці спакойна жыць, ладзячы мне сістэматычныя мэтанакіраваныя здзекі», - заявіў журналіст.

Міхаіл Козел мяркуе, што такім чынам, яны помсцяць яму за адмову даць падпіску аб супрацоўніцтве ў якасці сакрэтнага інфарматара ў шэрагах дэмакратычнай апазіцыі, а прапанова аб супрацоўніцтве з КДБ яму настойліва навязваліся вясной 2007 года.

«У сітуацыі няспыннага ціску з боку афіцыйных органаў улады і нанятых імі добраахвотных памочнікаў з ліку грамадзянскіх асоб, я проста вымушаны пакінуць не толькі свой дом, але і тэрыторыю Рэспублікі Беларусь, справядліва баючыся пераследу ва ўсялякім іншым месцы, на якое распаўсюджваецца юрысдыкцыя беларускіх уладаў . У сувязі з гэтым прашу Вярхоўнага Камісара Камісіі правоў чалавека Арганізацыі Аб'яднаных Нацый узяць мяне пад абарону міжнароднага права як асобу, якая не мае грамадзянства з прычыны выгнання афіцыйнымі ўладамі з краіны майго законнага знаходжання», - сказаў на заканчэнне ён.

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках