4 траўня 2024, Субота, 21:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Начны напад» FEMEN на беларускага дыктатара ў Кіеве

214

(абноўлена) Акцыя жаночага руху прайшла каля месца начлегу Лукашэнкі.

Роўна апоўначы актывісткі FEMEN з'явіліся там з паходнямі. На іхных целах былі напісаныя лозунгі: «Лукашэнка - скот», «Жыве Беларусь», «Памры, Лукашэнка», «F*ck diktator», піша сайт арганізацыі. Дзяўчаты выкрыквалі лозунгі ў падтрымку палітвязняў у нашай краіне.

Акцыю перапынілі дзясяткі байцоў «Беркута», якія ахоўвалі супакой беларускага дыктатара.

«Начны напад» FEMEN на беларускага дыктатара ў Кіеве

«FEMEN нагадвае Лукашэнку пра здзек з боку супрацоўнікаў КДБ з актывістак руху ў гомельскіх лясах ў 2011 годзе. FEMEN нагадвае Лукашэнку пра тысячы збітых і рэпрэсаваных беларускіх герояў, якія кінулі выклік лукашэнкаўскай дыктатуры. FEMEN нагадвае Лукашэнку пра зніклых без вестак незалежных журналістаў, якія крытыкавалі рэжым. FEMEN нагадвае Лукашэнку пра сотні палітвязняў, што незаконна ўтрымліваюцца ў беларускіх турмах. FEMEN нагадвае Лукашэнку пра бяздовадна асуджаных і расстраляных у справе аб выбуху ў менскім мэтрапалітэне», - значыцца ў прэс-рэлізе арганізацыі, распаўсюджаным пасля правядзення акцыі.

Актывісткі руху скрытыкавалі і ўкраінскія ўлады за іхныя стасункі з Лукашэнкам і заклікалі да «псіхалагічнай вайны з дыктатарамі».

«FEMEN пагарджае прэзідэнтам Віктарам Януковічам за сяброўства з адкідамі цывілізацыі і грэбаваннем еўрапейскім курсам для Украіны. Жаночы рух FEMEN змагаецца за нізрынанне астатняга дыктатара Еўропы і за свабодную Беларусь без дыктатуры, турмаў і забойстваў.

FEMEN заклікае свет да псіхалагічнай вайне з дыктатарамі. Ганіце крывасмокаў і ўдзень і ўночы, не давайце ім часу ні на сон, ні на адпачынак! Вытручвайце дыктатараў з усіх шчылін, нор і лежняў», - значыцца ў заяве арганізацыі.

Суд на дзяўчатамі пройдзе ў пятніцу, 21 чэрвеня, у Кіеве.

Нагадаем, актывісткі арганізацыі правялі смелую акцыю ў Менску 19 снежня 2011 года, у гадавіну Плошчы. Пасля гэтага яны былі выкрадзеныя і знайшліся амаль праз дзень у невялікай вёсцы на беларуска-ўкраінскай мяжы. Жанчыны былі збітыя. Актывісткі распавялі, што іх усю ноч вазілі на аўтобусе з завязанымі вачыма, а потым высадзілі ў лесе, дзе «аблілі алеем, прымушалі раздзявацца, пагражалі падпаліць, пагражалі нажом, якім пазней адрэзалі валасы». Потым украінак пакінулі ў лесе голымі, папярэдне забраўшы ў іх усе дакумэнты і грошы. Акрамя таго, дзяўчаты сцвярджаюць, што ўсе здзекі з іх здымаліся на відэакамэру, і мяркуюць, што гэта справа рук спецслужбаў Беларусі.

FEMEN неаднаразова праводзілі і іншыя акцыі як супраць Лукашэнкі, так і супраць іншых дыктатараў і аўтакратаў.

Напісаць каментар 214

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках