4 траўня 2024, Субота, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чацвёрты дзень закрытага суда над Гайдуковым

10
Чацвёрты дзень закрытага суда над Гайдуковым

(абноўлена) Сёння ў Віцебску працягнецца суд у «шпіёнскай справе».

Пачатак пасяджэння а 10.00 у Віцебскім абласным судзе.

Маці Андрэя Гайдукова здолеле даведацца ад адвакатаў, што суд будзе доўжыцца і сёння, і заўтра, 19 чэрвеня, перадае «Радыё Свабода».

Тым, хто прыходзяць да будынка абласнога суда ў Віцебску пад 10 гадзін, каб падтрымаць Гайдукова, судовая ахова расклад пасяджэнняў не паведамляе, кажа Таццяна Севярынец, каардынатарка аргкамітэта для стварэння партыі БХД:

«Учора мяне не падпусцілі пачытаць расклад на дошцы аб'яў на першым паверсе ў абласным судзе. Напэўна, усё ж баяцца нейкіх крокаў з боку актывістаў. Якіх - не зразумела, бо ля суда ўжо амаль ніхто не збіраецца, акрамя «людзей у цывільным», якія пільнуюць падыходы да будынка ў бліжэйшых хмызах. Усе ведаюць, што працэс закрыты, і трапіць туды немагчыма», - кажа Севярынец.

Стала вядома, што Віцебскі абласны суд, дзе праходзіць слуханне крымінальнай справы Андрэя Гайдукова, дазволіў яго маці выступіць у якасці сведкі. Ёй дазволілі выступіць як сведке, але калі яе выклічуць ў суд, пакуль не вядома. Для яе гэта будзе хоць нейкая магчымасць убачыць сына.

Нагадаем, суд над палітвязнем Андрэем Гайдукова пачаўся 12 чэрвеня. Пра тое, што працэс будзе праходзіць у закрытым рэжыме, раней паведаміў старшыня КДБ Валерый Вакульчык. Андрэя Гайдукова судзяць у Віцебскім абласным судзе. Актывіст апазіцыі быў этапаваны ў абласны цэнтр 3 чэрвеня. Ягоным сваякам адмовілі ў сустрэчы з ім.

Паводле афіцыйнай інфармацыі, Андрэя Гайдукова затрымалі «падчас закладвання схованкі са звесткамі, якія цікавяць замежныя спецслужбы». Праваабаронцы і актывісты апазіцыі ўважаюць гэта абвінавачванне за бязглуздае.

Грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь» выступіла з заявай, у якой паведамлялася аб тым, што актывіста затрымалі за распаўсюд газэты «Хартыя'97». Пераслед Андрэя Гайдукова звязваюць з ягонымі апазіцыйнымі поглядамі і тлумачаць спробамі запалохаць моладзевых актывістаў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках