4 траўня 2024, Субота, 9:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Недалужныя пуцінскія Гульні за 50 мільярдаў даляраў

37
Недалужныя пуцінскія Гульні за 50 мільярдаў даляраў

Руйнаваныя пабудовы, каласальная карупцыя, замоўныя забойствы: гонка заканчэння будаўніцтва расейскай алімпійскай вёскі для Зімовых гульняў загразла ў скандалах.

Сярод мноства дыпламатычных, унутраных і асабістых непаладак Уладзіміра Пуціна адна праблема прычыняе яму ўсё больш турбот з кожным днём, паведамляе карэспандэнт Daily Mail Уіл Сцюарт. Гаворка ідзе пра пуцінскі «праект пыхі» - зімовыя Алімпійскія гульні ў Сочах 2014 года, якія могуць зрынуць расейскага лідэра хутчэй, чым усе чуткі аб ягоным асабістым жыцці і мітынгі апазіцыі.

Падчас ажыццяўлення амбіцыйнага праекта Пуціну даводзіцца сутыкацца з карупцыяй прамысловага маштабу, тунэлямі, што абрынаюцца, трубамі, што выбухаюць, і замоўнымі забойствамі, значыцца ў артыкуле.

Расейцы ўсё яшчэ ламаюць галаву над тым, чаму Пуцін абраў менавіта гэты час для таго, каб абвясціць пра развод з жонкай, а па краіне ўжо пайшлі чуткі, што ён можа паказаць свету новую першую даму на адкрыцці Сочынскіх гульняў у лютым наступнага года, піша Сцюарт.

Як бы там ні было, шмат якія назіральнікі схіляюцца да высновы, што палітычнае даўгалецце Пуціна напрост залежыць ад поспеху або краху ў Сочах.

Час падціскае ўжо настолькі, што Пуцін прыйшоў да высновы аб тым, што толькі ягоная асабістая прысутнасць можа выратаваць Алімпіяду, на якую ўжо выдаткавана ў 4 разы больш, чым на летнія Гульні ў Лондане.

«Пуцін цяпер так часта бывае ў Сочы, што мы жартуем, што ён завёў сабе новую каханку Розу і бавіць увесь час з ёй», - смяецца мэнэджэр аднога з надоечы пабудаваных гатэляў, ківаючы на ключавы алімпійскі аб'ект - гарналыжны комплекс «Роза Хутор».

Са слоў Барыса Нямцова, былога віцэ-прэм'ера Расеі і зацятага крытыка Пуціна, тэмпы будаўніцтва астаюцца ад графіка, якасць пабудоў кепская, а ўсю працу выконваюць працоўныя-мігранты з былых савецкіх рэспублік, якія жывуць у рабскіх варунках.

«Працоўныя з «Инжтрансстроя» не атрымлівалі заробак некалькі месяцаў, іх кормяць ежай, якой нават сабакі грэбуюць, і яны адмаўляюцца выходзіць на працу», - абураецца Нямцоў.

Да апошняга часу «Инжтрансстрой» належаў сябру Пуціна Аркадзію Ротэнбергу, які атрымаў кантрактаў на 200 млрд рублёў. Нямцоў запэўнівае, што гатовы падаць яшчэ мноства прыкладаў астранамічнай карупцыі пуцінскіх прыяцеляў у Сочах.

У той жа час рабочыя з сярэднеазіяцкіх рэспублік жаляцца на кепскія варункі працы. «Мы хочам з'ехаць, але не можам, бо яны вінныя нам грошы і ў іх нашы пашпарты ды іншыя дакумэнты», - распавёў карэспандэнту адзін з працоўных мігрантаў.

«Учора я працавала 14 гадзін, - паўтарае яму рабочая з Таджыкістана, маці чацвярых дзяцей. - Гэта сапраўдны сібірскі лагер».

Сапраўдныя праблемы ляжаць у галіне інфраструктуры, канстатуе журналіст, прычым ствараецца ўражанне, што арганізатары робяць усё спехам: тунэлі бурацца, новы газаправод выбухае, а апоўзні руйнуюць новыя пабудовы.

Паводле інфармацыі Нямцова, улады ўжо выдаткавалі на Алімпіяду 50 млрд даляраў, з іх 30 млрд аселі ў «чыіхсьці кішэнях, гэта значыць, былі папросту скрадзеныя». Палітык звяртае ўвагу на адсутнасць сумленнай канкурэнцыі, кланавую палітыку і самую строгую цэнзуру на ўсё, што звязанае з Алімпійскімі гульнямі.

Стаўкі вельмі высокія, і Пуцін вельмі незадаволены ростам выдаткаў і затрымкамі будаўніцтва. У лютым ён публічна ўшчунуў бізнэсоўца Ахмеда Білалава і звольніў яго з пасады віцэ-прэзідэнта Расейскага алімпійскага камітэта за тое, што той у 7 разоў перавысіў каштарыс на будаўніцтва трампліна.

Жаданне забагацець на каласальным дзяржаўным праекце прычынілася да сутыкненняў ў крымінальным свеце, паведамляецца ў публікацыі. У 2010 годзе мясцовы крымінальны аўтарытэт Эдуард Какасян на мянушку «Карп» быў застрэлены ў адной з сочынскіх кавярняў. Акрамя таго, шмат хто звязвае забойства расейскага Дона Карлеоне - злодзея ў законе Аслана Усаяна на мянушку «Дзед Хасан» - з барацьбой злачынных груповак за землі ў Сочах.

Нягледзячы на ўсе невыгоды, Пуцін «цвёрда перакананы, што ўсё патрэбнае для падрыхтоўкі да Алімпіяды будзе скончанае з патрэбнай якасцю і ўчасна», паведамляе карэспандэнт.

У той жа час праўнучка былога савецкага генеральнага сакратара Ніна Хрушчова мяркуе, што сочынскія лыжныя трасы стануць для Пуціна фатальнымі. «Я баюся рабіць прагнозы, але ў мяне ёсць адчуванне, што Пуцін ненадоўга затрымаецца пасля Сочаў», - сказала яна.

Шмат хто ўсміхнецца з гэткіх разваг, улічваючы трываласць Пуцінскай улады, ягоныя эканамічныя поспехі, папулярнасць у народзе і адсутнасць лідэраў з альтэрнатыўнай стратэгіяй, піша Сцюарт. Акрамя таго, нягледзячы на сочынскі скандал, шмат хто асцерагаецца, што калі Пуцін і страціць уладу, то ягоны наступнік можа быць значна горшым.

Пераклад: Inopressa.ru

Фота: ria.ru

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках