4 траўня 2024, Субота, 16:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былую зняволеную канцлагера і ейную сям'ю высяляюць на двор

70
Былую зняволеную канцлагера і ейную сям'ю высяляюць на двор

Менскія ўлады напярэдадні Дня Перамогі незаконна пазбавілі жылля былую зняволеную канцлагера і ейную вялікую сям'ю.

Пра гэта charter97.org паведаміў чытач Міхаіл Мялешка.

«Мяне, маю састарэлую маці, вязня канцлагера Бранденбау, маю жонку, двух дзяцей і зяця з унукам неабгрунтавана пазбаўляюць уласнага жытла. Жывем мы ўсе разам у аднапакаёвай кватэры на сумна вядомай вуліцы Новавіленскай, у адным з дамоў, якія неўзабаве зруйнуюць. З кастрычніка 2009 года мы спрабуем давесці сваю рацыю ва ўсіх мажлівых і немажлівых дзяржаўных інстанцыях, але ўсё дарма», - піша чытач.

Ён упэўнены, што адміністрацыя Цэнтральнага раёна Менска праз суд дамаглася пазбаўлення сям'і кватэры, тлумачачы на сваю карысць нормы цывільнага і жыллёвага заканадаўства.

«Дамы на адным баку вуліцы Новавіленскай ідуць пад рэканструкцыю паводле горадабудаўнічага праекту. Гэтыя дамы пераведзеныя пастановай Менгарвыканкама № 33 ад 15.01.2009 года з жылых у нежылыя з далейшым планавым руйнаваннем. Паводле дакумэнтаў, іх немэтазгодна рэканструяваць, а на іх месцы будуць пабудаваныя два элітныя дамы з паркоўкамі», - дадаў Міхаіл.

Ён падкрэсліў, што кіруючыся арт.105 Жыллёвага кодэкса, адміністрацыя Цэнтральнага раёна прапанавала сям'і з 7 чалавек кватэру агульнай плошчай 43,18 м.кв. замест належных 90 паводле Указу Лукашэнкі ад 02.02.2009 года № 58.

«Унук на той момант яшчэ не нарадзіўся. Але сёння гэты паўгадовы малеча нават не мае магчымасці быць зарэгістраваным на месцы рэгістрацыі бацькоў, бо згодна з пастановай суда мы знятыя з рэгістрацыйнага ўліку, нягледзячы на тое, што наша скарга не прайшла ўсе судовыя інстанцыі», - абураны чытач.

Міхаіл адзначыў той факт, што іхняя кватэра прыватызаваная.

«Выяўляецца, мы дарма гэта рабілі? Старое жыллё, якое не мае эстэтычнага выгляду і знаходзяцца на шляху горадабудаўнічага праекта, прыватызаваць не варта? Паводле закону пры яго бурэнні можна атрымаць жылую плошчу ў разліку 15 м.кв. Але аб якім тады даверы да дзяржавы і да ўлады можа ісці гаворка, калі яна пазбаўляе мяне маёй уласнасці? Навошта тады наогул гэтая «гульня ў прыватызацыю» з усімі адсюль далёка не малакаштоўнымі наступствамі?

Пра тое, што нас знялі з рэгістрацыйнага ўліку, мы даведаліся ў канцы красавіка, як раз напярэдадні Дня Перамогі. Такога «шыкоўнага» падарунка маёй маме, зняволенай фашыстоўскага канцлагера Бранденбау, яшчэ не давалі. 3 ліпеня ў дзень вызвалення Беларусі ад нямецка-фашыстоўскіх захопнікаў, мабыць, варта чакаць звяз міліцыі, які, выконваючы пастанову адміністрацыі, жывасілам вынесе маму на двор», - падсумаваў чытач.

Нагадаем, высяленне людзей з кватэр, у тым ліку і масавае, не з’яўляецца ў Беларусі рэдкасцю.

Месяц таму гарадзенскія ўлады спрабавалі выселіць з кватэр больш за 20 сем'яў.

Напісаць каментар 70

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках