4 траўня 2024, Субота, 19:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Больш за беларусаў п'юць толькі расейцы

87

Беларусь заняла другое месца ў спажыванні гарэлкі на душу насельніцтва.

У рэйтынгу, які складзены брытанскім часопісам The Economist, вядзе рэй Расея. Яе сярэднестатыстычны жыхар у год выпівае 13,9 літраў гарэлкі. Рэйтынг быў складзены на аснове звестак кампаніі International Wine & Spirit Research, якая таксама знаходзіцца ў Вялікабрытаніі і спецыялізуецца на даследаваннях сусветнага рынку алкагольнай прадукцыі.

Сярэдняе спажыванне гарэлкі ў нашай краіне склала 11,3 літра на чалавека ў год.

У пяцёрку лідараў рэйтынгу ўвайшлі Украіна (7,7 літраў), Польшча (7,0 літра) і Казахстан (5,9 літраў).

Паводле абсалютных аб'ёмаў спажывання гарэлкі Беларусь займае шосты радок рэйтынгу. Нашую краіну ў гэтым паказчыку апярэджваюць Расея, ЗША, Украіна, Польшча і Узбекістан.

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках