4 траўня 2024, Субота, 15:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Фэйсбук» абяцае сюрпрыз 20 чэрвеня

12
«Фэйсбук» абяцае сюрпрыз 20 чэрвеня

Сацыяльная сетка можа дадаць функцыю прымацавання відэазапісаў у сэрвіс Instagram, набыты ў мінулым годзе.

Чакаецца, што пра гэта будзе абвешчана на прэс-канферэнцыі, якая пройдзе ў Каліфорніі 20 чэрвеня. Запрашэнне на яе было разасланае ў СМІ напярэдадні. У ім гаворыцца, што на мерапрыемстве будзе абвешчана аб рэалізацыі «вялікай ідэі», над якой працавала кампанія.

Пра тое, што карыстальнікаў сацыяльнай сеткі чакаюць сюрпрызы, раней пісаў блог The Desk. Учора гэтую інфармацыю пацвердзіла са спасылкай на дасведчаныя крыніцы выданне Techcrunch, якое спецыялізуецца на публікацыі навін са свету Інтэрнэту і высокіх тэхналогій.

Карыстальнікі Instagram атрымаюць магчымасць запісваць і публікаваць невялікія відэаролікі, працягласць якіх не павінна перавышаць 10 секунд.

Яшчэ адна версія навінкі, якую можа прадставіць «Фэйсбук», - гэта ўласная rss-чыталка. Ускосна пра гэта можа сведчыць тое, што сацыяльная сетка ўвяла хэштэгі для маркіроўкі паведамленняў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках