4 траўня 2024, Субота, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Лябедзька: А што з мытамі на нафтапрадукты?

5
Анатоль Лябедзька: А што з мытамі на нафтапрадукты?

Здзіўленне палітыка выклікаў той факт, што падчас сустрэчы ў Кіеве не была закранутая тэма экспарту ва Ўкраіну беларускіх нафтапрадуктаў.

Пра гэта старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі (АГП) Анатоль Лябедзька заявіў у інтэрв'ю сайту charter97.org, каментуючы ратыфікацыю Беларуссю і Украінай пагаднення аб дзяржаўнай мяжы праз 16 гадоў пасля яго падпісання.

«Пытанне аб мяжы, як гаворыцца, састарэлае, таму што цягнулася непрыстойна доўга. І тое, што будзе пастаўленая нейкая кропка, трэба прызнаць крокам наперад. Разам з тым, я б не сказаў, што будзе нейкае моцнае стратэгічнае партнёрства. Як я ўжо казаў, Лукашэнка і Януковіч з'яўляюцца канкурэнтамі за расейскую «на дурніцу». І зразумела, што ў Крамля на гэтым этапе вялікая зацікаўленасць заангажаваць у «саюз» Януковіча. Масква мяркуе, што беларускі правадыр і так залез настолькі далёка і глыбока, што яму і падзецца няма куды. А Украіна ўсё ж у пэўнай ступені дрэйфуе да Еўропы, але ў рыторыцы дзесьці схіляецца да кааперацыі з Расеяй», - перакананы палітык.

Ён мяркуе, што мы атрымалі не ўсю інфармацыю, бо для беларускай улады вельмі важным пытаннем было не толькі спагнаць гэтую запазычанасць, якая, хутчэй за ўсё, будзе аддадзены таварамі.

«Нявызначанай і незразумелай застаецца сітуацыя з мытамі на прадукты нафтаперапрацоўкі. Гэта праблема для мясцовых НПЗ, бо з Беларусі ішлі нафтапрадукты дэмпінгавымі коштаммі. Неабходна таксама адзначыць, што стратэгічны хаўрус Кіева і Менска супраць Масквы не магчымы, нягледзячы на тое, што перыядычна ўзнікаюць расейска-беларускія ці расейска-ўкраінскія войны. Разам з тым, запрашэнне Украіны ў Мытны саюз з вуснаў Лукашэнкі ніяк не гучыць, бо не ён з'яўляецца першай скрыпкай у гэтым «Мытным ансамблі». Калі хтосьці і будзе рабіць такія прапановы, то Пуцін, а з боку Лукашэнкі гэта дыпламатычны ківок у бок гаспадароў Крамля», - падкрэсліў лідар АГП.

Палітык дадаў, што для Кіева вызначальным будзе лістападаўскі саміт Усходняга партнёрства ў Вільні.

«І калі там будзе прынятая пастанова аб асацыяцыі Украіны з Еўразвязам, то гэта будзе азначаць, што на шалі вагаў пераважыць еўрапейскі вектар. Вядома, для краіны, якая ставіць задачу ў перспектыве ўвайсці ў ЕЗ, не павінна быць праблем з мяжой. Таму гэта пытанне можна разглядаць як доўгатэрміновы крок у бок Бруселя. Што да палітычнага кіраўніцтва, то яно спрабуе атрымаць нейкія дывідэнды, у першую чаргу эканамічныя, і там, і там. Але калі казаць пра грамадства, то ў Украіне праеўрапейскі нахіл вельмі моцны, і гэта не можа ігнараваць нават каманда Януковіча з усёй сваёй спецыфікай і рыторыкай у бок Крамля», - падсумаваў Анатоль Лябедзька.

Нагадаем, сёння ў Кіеве ў прысутнасці прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча і Аляксандра Лукашэнкі быў падпісаны пратакол аб абмене граматамі аб ратыфікацыі пагаднення паміж Украінай і Беларуссю аб дзяржаўнай мяжы ад 12 траўня 1997 года.

Як вядома, за тое, каб аформіць у адпаведнасці з міжнародным правам украінска-беларускую мяжу, Аляксандр Лукашэнка доўгія гады патрабаваў адчэпныя - 134 млн даляраў. Гэтыя мільёны нібыта вінныя Беларусі яшчэ з 1992 года ўкраінскія суб'екты гаспадарчай дзейнасці: беларусы палічылі, што пасля распаду Савецкага Саюза іх прадпрыемствы пералічылі ўкраінскім грошы, а аплачаную прадукцыю так і не атрымалі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках