4 траўня 2024, Субота, 14:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусы едуць на «Вудсток»

3
Беларусы едуць на «Вудсток»

Адразу два беларускія гурты выступяць на фестывалях пад шыльдай «Вудсток».

The Toobes перамаглі фінал адборачнага конкурсу на польскі фестываль Przystanek Woodstock, а Pawa стане ўдзельнікам «Woodstock Україна», піша партал ultra-music.

Przystanek Woodstock - польскі «Вудсток» - праводзіцца штогод з 1995 года ў рамках акцыі фонду WOŚP («Вялікі аркестр святочнай дапамогі»). Дзейнасць WOŚP прысвечаная збору сродкаў для дапамогі дзецям-інвалідам і сіротам, а таксама накіраваная на развіццё валанцёрскага руху. Імпрэзы фонду праводзяцца ва ўсіх гарадах Польшчы, а фестываль Przystanek Woodstock падводзіць вынікі гэтай дзейнасці за год. Арганізатары пазіцыянуюць польскі «Вудсток» як «найбуйнейшы ў Еўропе фестываль на адкрытым паветры».

Удзельнікамі Przystanek Woodstock у розныя гады былі Papa Roach, The Prodigy, Guano Apes, Clawfinger, Gentleman, Sabaton, Myslovitz, Dżem ды многія іншыя. З 2004 года фестываль праводзіцца ў горадзе Костшын-над-Одрай. У 2011 годзе быў устаноўлены рэкорд наведвальнасці: польскі «Вудсток» наведалі блізу 700 000 гледачоў.

У гэтым годзе Przystanek Woodstock пройдзе 1-3 жніўня, а яго ўдзельнікамі стануць No Smoking Orchestra, Kaiser Chiefs, Atari Teenage Riot, Farben Lehre, Ugly Kid Joe ды іншыя. Таксама там выступіць беларускі гурт The Toobes, якая перамагла ў адборачным конкурсе на фестываль, у якім узялі ўдзел больш за 750 гуртоў.

Украінскі «Вудсток», на прыклад суседняга, таксама арганізуецца ў рамках дзейнасці дабрачыннага фонду. Ён упершыню прайшоў у мінулым годзе і быў арганізаваны фондам «Серце до-серце». Яго ўдзельнікамі былі гурты «Скрябін», Epolets, Kozak Systems, Raggafaya і іншыя. На гэты раз фестываль пройдзе з 19 да 21 ліпеня ў вёсцы Грыбаўка на ўзбярэжжа Чорнага мора. Поўны лайн-ап фестывалю будзе апублікаваны бліжэйшым часам. Сярод удзельнікаў пакуль значацца ўкраінскія гурты The Route 17, «Скрудж», Inside The Sound, DeaTh Fish, Sacred Sun, КООП, а таксама беларусы Pawa.

Бліжэйшым часам Pawa таксама выступіць на фестывалях у «Фарпост» (Камянец-Падольскі), «Трипільське коло» (Кіеўская вобл.), «Спадчына стагоддзяў» (Мірскі замак), «РУрисько» (Тэрнопальская вобл.).

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках