30 красавiка 2024, aўторак, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар трапіў у скандал з-за выказванняў аб Нагорным Карабаху

96
Дыктатар трапіў у скандал з-за выказванняў аб Нагорным Карабаху

Беларускі МЗС абвяргае словы кіраўніка, сказаныя ім падчас візіту ў Кіеў.

Пра гэта паведаміў агенцтву «Навіны-Арменія» намеснік міністра замежных спраў Арменіі Шаварш Качаран.

Гаворка ідзе пра словы беларускага кіраўніка аб сітуацыі ў Нагорным Карабаху, якія раней прыводзіла газета «Известия в Украине». На думку армянскага боку, інтэрв'ю беларускага кіраўніка змяшчае «непрымальныя фармулёўкі» адносна нагорна-карабахскага канфлікту.

Згодна з публікацыяй, Лукашэнка заявіў наступнае: «Нагорны Карабах, што ён прадстаўляе, як там жывуць людзі, дзе працуюць. Там жа нармальнага жыцця няма. Я зразумеў, гэтую праблему трэба вырашаць. Пагаварыў з адным прэзідэнтам, з іншым. Патлумачыў, што сітуацыя такой доўга быць не можа. Армяне са мной пагадзіліся, з Ільхамам Аліевым я пагаварыў, ён сказаў, што таксама не супраць. Хоць я і ненавіджу ролю пасярэдніка. Я прапаноўваў на гэтую ролю Украіну, але яны не захацелі».

Ерэвану не спадабаліся словы беларускага кіраўніка пра адсутнасць «нармальнага жыцця» ў Нагорным Карабаху. Пра гэта заявіў МЗС Арменіі.

Адказ беларускага боку задаволіў Ерэван, але выклікаў масу іншых пытанняў.

«Паводле атрыманай ад Міністэрства замежных спраў Беларусі інфармацыі, Лукашэнка заявы з такімі фармулёўкамі не рабіў. Больш за тое, падчас афіцыйнага візіту ва Украіну прэзідэнт Беларусі інтэрв'ю выданню «Известия в Украине» не даваў», - сказаў Качаран.

Выходзіць, што беларускі МЗС пераконвае армянскіх калегаў, што інтэрв'ю наогул не было, а журналісты яго прыдумалі.

Напісаць каментар 96

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках