30 красавiка 2024, aўторак, 11:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафесар БДУ патрабуе паставіць у Менску помнік расейскаму цару

130
Прафесар БДУ патрабуе паставіць у Менску помнік расейскаму цару

Уладзімір Кошалеў лічыць, што ў беларускай сталіцы трэба ўсталяваць помнік Аляксандру II.

Пра гэта прафесар, які займае пасаду загадчыка кафедры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, заявіў 20 чэрвеня ў інтэрв'ю агенцтву «Рэгнум».

«Ужо адно тое, што ў беларускіх губернях адмена прыгоннага права адбывалася найбольш паслядоўна і на больш выгадных для сялян умовах, чым у цэнтральных рэгіёнах Расейскай імперыі, кажа пра тое, што помнік Аляксандру II у Менску варта аднавіць. Калі немагчыма аднавіць гэты помнік, то варта яго ўсталяваць - новы, што будзе цалкам апраўдана», - сказаў прафесар.

На думку Кошалева, аднаўленне помніка Аляксандру II зусім не супярэчыць дзяржаўнай ідэалогіі Беларусі.

«Аднаўленне або ўсталяванне помніка Аляксандру II у Менску цалкам адказвае духу знешнепалітычнага курсу Беларусі на стратэгічны саюз з Расейскай Федэрацыяй, на пабудову сумеснымі намаганнямі Еўразійскага саюза», - сказаў ён.

Аляксандр II стаў расейскім імператарам у 1855 годзе. Падчас яго праўлення беларусы падвергліся крывавым рэпрэсіям. Пасля падаўлення нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863 года былі пакараныя сотні нашых суайчыннікаў, а больш за 12 тысяч - выселеныя або адпраўленыя ў турмы і на катаргу.

Напісаць каментар 130

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках