30 красавiка 2024, aўторак, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі паветра прагрэецца да 34° С

11
У Беларусі паветра прагрэецца да 34° С

У Беларусь прыйшла спёка - у пятніцу тэмпература паветра падымецца да +33° С, у суботу - да 34° С.

Як паведамляюць сіноптыкі, у сувязі з паступленнем вельмі цёплага паветра з поўдня Заходняй Еўропы днём 21 чэрвеня ў заходніх і цэнтральных раёнах РБ паветра прагрэецца да +30 .. +33°. Па Менскай вобласці тэмпература паветра падымецца да +30 +32°.

22 чэрвеня на тэрыторыю Беларусі пачнуць паступаць вільготныя і вельмі цёплыя паветраныя масы з Міжземнага мора.

Кароткачасовыя дажджы з навальніцамі пройдуць месцамі, пры навальніцах вецер будзе парывісты. Тэмпература ноччу - +13 .. +20° С, дзённы максімум складзе - +24 .. +29° С.

На захадзе Беларусі тэмпература паднімецца да +30 .. +34° С.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках