30 красавiка 2024, aўторак, 19:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адзін горад, адны выбары, адзін кандыдат

15
Адзін горад, адны выбары, адзін кандыдат

У адзінароса Сяргея Сабяніна на маючых адбыцца выбарах мэра Масквы не будзе канкурэнтаў.

Свой чарговы артыкул у нямецкай газеце Frankfurter Allgemeine палітычны аглядальнік Міхаэль Людвіг прысвяціў хуткім выбарам мэра Масквы. У матэрыяле сцвярджаецца, што ў «адзінароса і кандыдата Крамля» Сяргея Сабяніна на іх не будзе канкурэнтаў. Уся справа ў тым, тлумачыць журналіст, што «перад прэтэндэнтамі на пасаду сталічнага кіраўніка горада нагрувасцілі фармальных перашкод, якія нельга будзе пераадолець без згоды прадстаўнікоў кіруючай партыі ў муніцыпалітэтах 146 унутрыгарадскіх муніцыпальных утварэнняў горада Масквы».

Бо для ўдзелу ў выбарах, распавядае Людвіг, кандыдатам ад палітычных партый неабходна заручыцца падтрымкай хоць бы аднаго дэпутата па крайняй меры ў 110 сталічных муніцыпалітэтах. А такой тэрытарыяльнай падтрымкі, падкрэслівае выданне, няма не толькі ў маленькіх партый, але нават у сталічных камуністаў з іх 204 галасамі. Кіруючая «Адзіная Расея», наадварот, валодае прыкладна тысячай муніцыпальных дэпутатаў з 1800. У тэорыі партыя ўлады магла б вырашыць праблему рэгістрацыі кандыдатаў, «даўшы ім неабходныя галасы ў пазыку». Аднак, як піша аўтар, «мала хто сур'ёзна разлічвае на такі альтруізм дзеля плюралізму з боку адзінаросаў».

Такім чынам, тлумачыць аўтар, «кіруючая партыя і палітычнае кіраўніцтва маюць магчымасць уплываць на спіс кандыдатаў». Незалежным кандыдатам, у сваю чаргу, акрамя ўжо апісанай вышэй падтрымкі неабходна прадаставіць 73 тысячы натарыяльна завераных подпісаў масквічоў. «А стаўленне ўладаў да збору подпісаў, у прынцыпе, вядомае, - нагадвае журналіст. - Улады робяць усё магчымае, прыдзіраюцца да чаго толькі можна, толькі б убраць палітычных канкурэнтаў».

Улічваючы вышэйсказанае, крытыкі лічаць, што «ў палітычных сіл, якія хацелі б прыняць удзел у выбарах сталічнага кіраўніка горада, для гэтага практычна няма магчымасці», падсумоўвае Людвіг.

Не варта, дадае Frankfurter Allgemeine, «забываць і пра тое, што ў выпадку чаго кіруючы лагер можа падправіць вынік».

Пераклад: Inopressa.ru

Фота: fedpress.ru

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках