30 красавiка 2024, aўторак, 20:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Коля застанецца без ордэна

117
Коля застанецца без ордэна

Генпракуратура адмовілася разглядаць скаргу на старшыню «савета рэспублікі», які праігнараваў патрабаванне ўзнагародзіць малалетняга сына кіраўніка.

Зварот да ўладаў Беларусі і Расеі з просьбай узнагародзіць Колю Лукашэнка ордэнам Дружбы народаў падпісалі 133 жыхара Магілёва яшчэ ў сакавіку. Яго ініцыятарам выступіў актывіст прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Аляксей Паўлоўскі. Зварот быў накіраваны ў адміністрацыі Лукашэнкі і Пуціна, а таксама кіраўніку «савета рэспублікі» Анатолю Рубінаву, нагадвае БелаПАН.

Адказ з Масквы быў атрыманы ў траўні. У ім паведамлялася, што запыт магілёўцаў перанакіраваны ў Менск. Што датычыцца беларускіх уладаў, то яны ніяк не адрэагавалі на зварот. Аляксей Паўлоўскі мяркуе, што Рубінаў з-за сталага ўзросту ўжо не спраўляецца са сваімі абавязкамі.

«Няма ніякага сэнсу пакідаць яго на пасадзе», - кажа актывіст.

Магілёўцы паскардзіліся на ігнараванне іх запыту аб узнагароджанні Колі ў Генеральную пракуратуру, аднак ведамства адмовілася разбірацца з іх скаргай.

«Пры нязгодзе з дзеяннямі і рашэннямі службовых асоб савета рэспублікі нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь вы маеце права абскардзіць іх непасрэдна старшыні савета рэспублікі нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь», - гаворыцца ў адказе Генеральнай пракуратуры, які на днях атрымаў Аляксей Паўлоўскі.

У паведамленні за подпісам начальніка аддзела па наглядзе за выкананнем правоў і свабод грамадзян Марыны Паповай адзначаецца, што пракуратуры не дэлегаваныя правы на ажыццяўленне нагляду за выкананнем заканадаўства службовымі асобамі верхняй палаты беларускага «парламента».

Такім чынам, ведамства прапанавала са скаргай на Рубінава да яго ж і звяртацца.

Па словах грамадскага актывіста, ідэя ўзнагародзіць Колю Лукашэнка паўстала пасля дэманстрацыі кадраў наведвання беларускім кіраўніком і яго малалетнім сынам шэрагу замежных дзяржаў.

Фота: Lenta.ru

Напісаць каментар 117

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках