30 красавiка 2024, aўторак, 15:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча палегчыць умовы для беларускіх рабочых і студэнтаў

26
Польшча палегчыць умовы для беларускіх рабочых і студэнтаў

Пасля прыняцця новага закона «Аб замежніках» працоўным мігрантам спросцяць атрыманне права на пражыванне і працу ў Польшчы.

Дадзены дакумент асабліва актуален для жителей Беларуси, піша «Інтэрфакс».

Што новага чакаецца?

Будзе ўведзены адзін агульны дакумент (дазвол) на пражыванне і працу. Акрамя таго, максімальны тэрмін знаходжання ў краіне замежных грамадзян, якія спрабуюць атрымаць часовы від на жыхарства, падоўжаць з 2 да 3 гадоў. Да двух гадоў павялічацца тэрміны знаходжання замежных студэнтаў, якія навучаюцца ў польскіх ВНУ. Выпускнікі ж атрымаюць магчымасць падоўжыць від на жыхарства з правам на працу на 1 год.

Што яшчэ новага прадугледжана ў законапраекце, які ў чэрвені ўжо атрымаў ухваленне польскага ўрада? Да 21 дня скароцяцца тэрміны чакання рашэння аб прадастаўленні часовага віду на жыхарства ў аддзяленнях упраўлення па справах замежнікаў. Гэты дакумент, нагадаем, патрабуецца для атрымання заключэння кампетэнтных органаў. І яшчэ адна навіна: любы замежнік зможа звярнуцца з просьбай аб прадастаўленні яму часовага віду на жыхарства ў любы час свайго знаходжання ў Польшчы, але не пазней, чым за 45 дзён да заканчэння візы або сапраўднага віду на жыхарства.

Плюсы і мінусы

Польскія эксперты ўжо сёння кажуць, што самае галоўнае новаўвядзенне - увядзенне адзінага дазволу на пражыванне і працу. Сёння працэдура працаўладкавання моташная, перш за ўсё, для наймальніка. Апошні, жадаючы прыняць на працу грамадзяніна краіны, якая не з'яўляецца членам ЕЗ, абавязаны звяртацца за атрыманнем неабходнага дазволу ў Ваеводскае ўпраўленне. І толькі потым замежнік можа запытаць від на жыхарства. А права гастарбайтэраў знаходзіцца ў Польшчы без працы абмежаванае тэрмінам 1 месяц - гэтага, вядома ж, для многіх мала.

Калі законапраект «Аб замежніках» уступіць у сілу ў цяперашнім выглядзе, то замежнік, і беларус у тым ліку, які атрымлівае від на жыхарства, аўтаматычна атрымае і права на працу ў Польшчы.

Важная акалічнасць: згодна з папраўкамі, якія ўносяцца ў польскае заканадаўства, замежнік для атрымання часовага віду на жыхарства не павінен прадастаўляць абавязковую цяпер згоду домаўладальніка. Польскія ўлады будуць задаволеныя толькі пацверджаннем наяўнасці жылля.

Мінус паправак у тым, што ў новай рэдакцыі закона «Аб замежніках» утрымліваецца патрабаванне да асоб, якія жадаюць атрымаць сталы від на жыхарства: трэба валодаць польскай мовай. Доказам гэтага факту можа служыць пасведчанне аб заканчэнні адпаведных курсаў.

«Заходні напрамак» стане яшчэ больш прывабным

Польскі напрамак на працягу апошніх гадоў застаецца адным з самых запатрабаваных для працоўных мігрантаў з Беларусі.

Польская міграцыйная палітыка паступова становіцца ўсё больш адкрытай для мігрантаў, - лічыць эксперт праграмы «Ла Страда» Галіна Цюрына. - Колькасць грамадзян Беларусі, якія атрымалі дазвол на працу ў Польшчы, не мае выразнай тэндэнцыі росту, аднак з году ў год прасочваецца тэндэнцыя выдачы дазволаў на працу для значнай, у параўнанні з іншымі групамі замежнікаў, групы кваліфікаваных работнікаў».

Што датычыцца патэнцыялу працоўнай міграцыі, то, на думку эксперта, ён вельмі вялікі. Калі ў 2006 годзе ў ходзе апытання грамадскай думкі на пытанне аб патэнцыйным жаданні працаваць за мяжой станоўча адказалі 6,7% рэспандэнтаў, то ў 2012-м - ужо 16,4%. Калі прыплюсаваць да гэтага 11% адказаў «хутчэй, так», атрыманых у мінулым годзе, то выходзіць, што праца за мяжой прыцягвае больш чым чвэрць насельніцтва нашай краіны.

Дарэчы, Польшча сярод краін, куды едуць працаваць беларусы, з'яўляецца лідарам у заходнім кірунку (на ўсходзе гэта Расея). Такім чынам, спрашчэнне для замежных грамадзян умоваў пражывання і працаўладкавання ў гэтай краіне цалкам можа падштурхнуць беларусаў да больш актыўнага пошуку працы ў Польшчы.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках