30 красавiка 2024, aўторак, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіпр - найбуйнейшы «інвестар» у эканоміку Беларусі

17
Кіпр - найбуйнейшы «інвестар» у эканоміку Беларусі

Міжземнаморскі афшор саступае толькі Расеі ў дырэктыўных замежных інвестыцыях у Беларусь.

Нацбанк апублікаваў звесткі аб рэштках дырэктыўных замежных інвестыцый (ДЗІ) з падзелам на інструменты ўдзелу ў капітале і пазыковыя інструменты ў разрэзе краін паходжання інвестыцый.

На 1 студзеня 2013 года ДЗІ ва ўнутраную эканоміку Рэспублікі Беларусь склалі 14544,21 млн даляраў ЗША, з іх удзел у капітале склаў 13403,49 млн даляраў, пазыковыя інструменты – 1140,72 млн даляраў.

У пяцёрку найбуйнейшых інвестараў уваходзяць Расея, Кіпр, Турцыя, Аўстрыя і Нідэрланды.

Сярод краін, што інвеставалі ў эканоміку Беларусі, ёсць і зусім экзатычныя - Віргінскія, Маршалавы, Кайманавы выспы, Сэйшэлы, Сэнт-Вінсэнт і Грэнадыны, Сэнт-Кітс і Нэві. Аднак яны ні ў якое параўнанне не ідуць з кіпрскім афшорам, фірмы якога ўклалі ў Беларусь 1637,92 млн даляраў. Для параўнання, з Віргінскіх выспаў, якія апынуліся ў цэнтры міжнароднага скандалу пасля апублікавання звестак дзесяткаў тысяч уладальнікаў афшорных фірмаў, у эканоміку Беларусі прыйшло ўсяго 14,81 млн даляраў.

Нагадаем, дырэктыўныя інвестыцыі з’ўяўляюцца катэгорыяй міжнародных інвестыцый, якія маюць месца, калі рэзідэнт адной краіны валодае кантролем ці значнай ступенню ўплыву на кіраванне арганізацыяй, што з'яўляецца рэзідэнтам у іншай краіне.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках