30 красавiка 2024, aўторак, 13:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускі выйшлі ў чвэрцьфінал чэмпіянату Еўропы ў баскетболе

21
Беларускі выйшлі ў чвэрцьфінал чэмпіянату Еўропы ў баскетболе

Нацыянальная каманда Беларусі перамагла ў матчы другога этапу чэмпіянату Еўропы ў баскетболе каманду Вялікабрытаніі 71:61.

Ініцыятыва ў сустрэчы была то ў адной, то ў іншай каманды, але ўрэшце беларускі зрабілі хапок, і брытанкі ня здолелі іх здагнаць, піша «Прессбол».

Самай выніковай стала Кацярына Сныціна, якая набрала 15 балаў. Таццяна Ліхтаровіч набрала 14 балаў, а Настасся Верамеенка - 12, Аляксандра Тарасава і Алена Леўчанка - па 11. Леўчанка стала найлепшай у падбіранні - 13.

Раней беларуская каманда атрымала дзве перамогі над чэшкамі ды харваткамі і сас тупіла сербкам.

Табліца групы F цяпер выглядае наступным чынам: Беларусь - 7 балаў (4 матчы), Францыя - 6 (3), Сербія - 6 (4), Чэхія - 5 (3), Вялікабрытанія - 5 (4), Харватыя - 4 (4 ).

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках