5 траўня 2024, Нядзеля, 14:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчук перамог на рыцарскім турніры ў Маскве

24
Менчук перамог на рыцарскім турніры ў Маскве

Лепшым рыцарам турніру, які прайшоў у рамках фестывалю «Часы і эпохі» - 2013 у Маскве, стаў беларус Павел Калінкоў.

Ён кіруе конна-гістарычным клубам «Залатая шпора» ў Менску, піша «Историческая правда».

У Маскве прайшоў першы за ўсю гісторыю рыцарскі турнір з удзелам майстроў рэканструкцыі з еўрапейскіх краін, у тым ліку з Беларусі, Германіі, Нарвегіі. Спаборніцтвы ўключалі ў сябе некалькі этапаў - спачатку конныя «сшыбкі» з выкарыстаннем коп’яў, потым - бой з выкарыстаннем драўляных мячоў, калі галоўнай задачай рыцара становіцца знішчэнне вымпела на шлеме таварышаў. Ва ўсіх відах спаборніцтваў Павел Калінкоў справіўся самым найлепшым чынам. І рада журы аднадушна аддала Кубак пераможцы беларусу.

Павел Калінкоў прызнаўся, што рэканструкцыя рыцарскіх паядынкаў XV стагоддзя гэта не адзінае яго захапленне. Таксама ён займаецца рэканструкцыямі бітваў больш позняга часу і этапаў заваявання Дзікага Захаду. Прычым, гістарычныя рэканструкцыі рыцарскіх турніраў яму падабаюцца ўсё ж такі больш:

«Я не ведаю сабе ў Беларусі канкурэнтаў. Ёсць людзі, якія займаюцца падобнымі рэчамі, але мы ўсё займаем розныя нішы. У нашага клуба велізарная гістарычная база і добры патэнцыял людскога рэсурсу».

Павел Калинков защищал честь рыцарей Великого Княжества Литовского и Русского.

Павел Калінкоў абараняў гонар рыцараў Вялікага Княства Літоўскага і Рускага.

Церемония награждения.

Цэрымонія ўзнагароджання.

Фотографирование победителя на фоне влага ВКЛ

Фатаграфаванне пераможцы на фоне сцяга ВКЛ

Павел Калинков: портрет без доспехов.

Павел Калінкоў: партрэт без даспехаў.

Фота - Уладзімір Ціхаміраў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках