5 траўня 2024, Нядзеля, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жонку Аліева вылучылі ў прэзідэнты

38
Жонку Аліева вылучылі ў прэзідэнты

Жонку кіраўніка Азербайджана Мехрыбан Аліеву вылучылі кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах.

Гэта зрабіла партыя «Свет дэмакратычнага Азербайджана», піша Lenta.ru.

48-гадовая Мехрыбан Аліева займаецца грамадскай дзейнасцю. Яна кіруе фондам Гейдара Аліева (бацькі цяперашняга прэзідэнта), з'яўляецца амбасадарам добрай волі ЮНЕСКА, мае таксама мандат дэпутата парламента.

Партыя «Свет дэмакратычнага Азербайджана», якая вылучыла Аліеву, як адзначае крыніца, была створаная некалькі гадоў таму. Асаблівай актыўнасцю яна да гэтага часу не адрознівалася. У сярэдзіне 2000-х гадоў яе прадстаўнікі прапаноўвалі абраць сваім лідарам жонку прэзідэнта краіны, але гэтая ініцыятыва так і не была рэалізаваная.

Haqqin.az называе гэтую партыю праўладнай. З улікам таго, што дзейны прэзідэнт Ільхам Аліеў ужо быў вылучаны на чарговы тэрмін, сайт мяркуе, што ўключэнне ў выбарчую кампанію жонкі прэзідэнта з'яўляецца «новай стратэгіяй кіруючай каманды».

«Наўрад ці адна з праўладных партый вырашыла б вылучыць кандыдатуру першай лэдзі без адпаведнага распараджэння або парады зверху», - разважае крыніца.

Нагадаем, што афіцыйнае вылучэнне Ільхама Аліева кандыдатам на прэзідэнцкія выбары адбылося ў пачатку чэрвеня. На чарговы тэрмін яго вылучыла кіруючая партыя «Ені Азербайджан» («Новы Азербайджан»), якая ўзначальваецца самім Аліевым.

Прэзідэнцкія выбары ў Азербайджане плануецца правесці восенню 2013 года. Пра намер удзельнічаць у іх заявілі ўжо некалькі прадстаўнікоў апазіцыі. Адзіным кандыдатам ад апазыцыйных сіл, як чакаецца, можа стаць драматург Рустам Ібрагімбекаў. Дзейны прэзідэнт Ільхам Аліеў на гэтых выбарах можа быць абраны на трэці тэрмін.

Фота: Reuters

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках