5 траўня 2024, Нядзеля, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенная вечарына ў Гомелі скончылася апёкамі вачэй

13
Пенная вечарына ў Гомелі скончылася апёкамі вачэй

Пенная вечарына ў гомельскім клубе «Плаза» скончылася тым, што 30-40 чалавек атрымалі апёкі вачэй.

Пра гэта паведамляюць карыстальнікі сацсетак у групе «Знаходзім BY Гомель», пішуць «Сильные Новости».

У прыватнасці, карыстальнік Стас Каешка піша, што практычна нічога не бачыць і не можа выйсці на вуліцу без акуляраў. Вочы ў яго вельмі моцна баляць. Па словах маладога чалавека, ён звяртаўся ў бальніцу, і там яму паставілі дыягназ - «апёк вачэй 1 ступені». У бальніцы Стасу сказалі, што з падобнымі скаргамі да іх звярнуліся 30-40 чалавек.

Словы Стаса Каешкі пацвярджае карыстальнік Юрый Вараб'ёў. У Юрыя таксама апёк першай ступені, ён піша, што нічога не бачыць другі дзень.

Журналістам удалося звязацца з Юрыем. Малады чалавек расказаў нам, што падчас вечарыны ў яго часам станавілася мутна ў вачах, аднак ён не надаваў гэтаму значэння. Ужо дома яму стала дрэнна і ён выклікаў, хуткую дапамогу, якая даставіла яго ў медгарадок (канкрэтную бальніцу малады чалавек назваць не змог). Лекары паставілі Юрыю дыягназ - «хімічны апёк вачэй 1 ступені». Цяпер ён праходзіць лячэнне - закапвае ў вочы кроплі.

Судзіцца з клубам малады чалавек, па яго словах, не мае намеру.

У клуб «Плаза» датэлефанавацца не ўдалося. Па словах іншых карыстальнікаў, на ўваходзе ў клуб вісела аб'ява, што магчымыя алергічныя рэакцыі. Аднак пацярпелыя настойваюць, што ў іх менавіта апёк, а не алергія.

Афіцыйна гэтая інфармацыя пакуль не пацверджаная.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках