28 красавiка 2024, Нядзеля, 22:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Глен Хэнлан: «Гульцы зборнай Беларусі абавязаныя быць львамі, а не ягнятамі»

11
Глен Хэнлан: «Гульцы зборнай Беларусі абавязаныя быць львамі, а не ягнятамі»

Галоўны трэнер зборнай Беларусі па хакеі Глен Хэнлан распавёў пра сваё бачанне гульні нацыянальнай зборнай.

Інтэрв'ю з Гленам Хэнланам, якога нядаўна прызначылі на пасаду галоўнага трэнера зборнай, публікуе «Комсомольская правда в Беларуси».

- Як плануеце дамагчыся выніку, на што будзеце рабіць стаўку? Ці не адаб'ецца негатыўна на выніку тое, што беларускім хакеістам зменшылі заробкі?

- Мой план - убачыць у дзеянні як мага больш гульцоў. Я хачу сустрэцца з усімі гульцамі і трэнерамі беларускіх каманд. Важна, каб усе гульцы ўсведамлялі, што я хачу гуляць у хуткасны хакей.

Я не хачу, каб каманда адыходзіла назад. Яны павінны ведаць, што проста абавязаныя быць львамі, а не ягнятамі. Для гэтага спатрэбіцца шмат працы і канцэнтрацыі. Яны не павінны патраціць дарэмна ніводнага дня.

Увесь астатні свет удасканальваецца, і тое ж самае павінны рабіць і мы. У гэтым я магу дапамагчы гульцам і камандзе.

- Глен, вы кажаце, што ваша жонка сумуе па беларускіх сябрах. З кім з беларусаў вы падтрымлівалі кантакты з тых часоў, як з'ехалі?

- Мы падтрымліваем сувязь з многімі сябрамі. Яны прыйшлі да нас з розных сфер нашага жыцця ў Беларусі. Мая жонка мае зносіны з калегамі-выкладчыкамі, з якімі яна працавала. Яна лічыць іх вельмі захопленымі людзьмі, якія адданыя сваёй справе.

- Што вы абавязкова возьмеце з сабой у Беларусь? Ці збіраецеся зноў ездзіць па Менску на ровары, і дзе ён захоўваўся ўвесь гэты час?

- Я бяру з сабой добрыя ўспаміны і вялікія надзеі. Я прадчуваю працу з усёй нашай вялікай камандай. А свой ровар я аддаў сыну майго калегі ў Славакіі...

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках