29 красавiка 2024, панядзелак, 22:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Раскулачванне вяртаецца

315
Раскулачванне вяртаецца

Пракурор Віцебскай вобласці прапанаваў забіраць дамы і машыны ў людзей, якія не могуць растлумачыць, за якія грошы яны былі набытыя.

Такім чынам Генадзь Дыско прапанаваў «узмацніць» антыкарупцыйнае заканадаўства, піша «Ежедневник».

Сваю ідэю ён агучыў на пасяджэнні «круглага стала» ў пракуратуры Віцебскай вобласці, за якім пракуроры разам з бізнесменамі, прамыслоўцамі і прадстаўнікамі органаў улады шукалі сумесныя шляхі барацьбы з карупцыяй. У ходзе пасяджэння адзначалася, што колькасць выяўленых злачынстваў карупцыйнай накіраванасці расце трэці год запар і заплюшчваць вочы на гэтую праблему ўжо проста непрыстойна.

Часцей за ўсё, па дадзеных пракуратуры Віцебскай вобласці, карупцыйныя злачынствы фіксуюцца ў сферах прамысловасці, будаўніцтва, сельскай гаспадаркі, установах аховы здароўя і адукацыі.

Як адзначыў Генадзь Дыско, які, дарэчы, у 2011 годзе быў унесены ў спісы неўязных у Еўрапейскі Звяз беларускіх чыноўнікаў, антыкарупцыйнае заканадаўства мае патрэбу ва ўзмацненні. У прыватнасці, ён прапанаваў зрабіць абавязковай канфіскацыю маёмасці пасля асуджэння чалавека за карупцыйнае злачынства. Пакуль гэтая норма ўжываецца не ва ўсіх выпадках. Акрамя таго, пракурор звярнуў увагу на тое, што асобныя нашы суграмадзяне маюць шыкоўныя асабнякі і дарагія іншамаркі, афіцыйна атрымліваючы нязначны прыбытак. Ён прапануе ўнесці ў заканадаўства норму, якая абавяжа такіх грамадзян даказваць атрыманне імі сродкаў на дарагія набыцці, а ў выпадку, калі гэта даказаць немагчыма, увядзе канфіскацыю дарагой маёмасці ў даход дзяржавы. Без якіх-небудзь доказаў, што гэтыя маёмасныя выгоды набытыя злачынным шляхам.

Варта адзначыць, што падобная прапанова ідзе насуперак з асноватворным прынцыпам крымінальнага судаводства - прэзумпцыяй невінаватасці, паводле якой, чалавек не павінен даказваць, што ён не злачынца. Менавіта па такім прынцыпе вялося раскулачванне сялян у часы Сталіна, калі для канфіскацыі маёмасці хапала толькі аднаго факту, што чалавек жыве лепш за іншых.

Напісаць каментар 315

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках