29 красавiка 2024, панядзелак, 22:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску прэзентавалі кнігу аб выбуху ў метро

24
У Менску прэзентавалі кнігу аб выбуху ў метро

Прэзентацыя кнігі «Хто падарваў менскае метро?» журналіста Алега Груздзіловіча адбылася 3 чэрвеня.

Яна прайшла ў менскім офісе Партыі БНФ, перадае БелаПАН.

Кніга ўяўляе сабой вынік скрупулёзнай аналітычнай працы аўтара над тэмай тэракту ў сталічным метрапалітэне 11 красавіка 2011 года. Алег Груздзіловіч грунтуецца на ўласных матэрыялах, сабраных падчас суда над Змітром Канавалавым і Уладзіславам Кавалёвым, якія былі афіцыйна прызнаныя вінаватымі ў выкананні тэракту і прысуджаныя да смяротнага пакарання, а таксама ў ходзе гутарак з экспертамі, сведкамі.

Выданне «Хто падарваў менскае метро?» адказвае на загалоўнае пытанне, адзначыў Груздзіловіч у адказ на пытанне мадэратара прэзентацыі, свайго калегі, журналіста Валерыя Каліноўскага.

«Адказ на гэтае пытанне атрымаўся сам сабой, не спецыяльна, таму што ўзнікала ўсё больш і больш звестак, калі кніга ўжо пісалася, - сказаў аўтар. - Я ставіў сябе на месца прысяжнага ў судзе, які слухае довады следства, а пасля яго пакідаюць, і ён павінен даць адказ, вінаваты падсудны ці не. Калі я ўсё ўзважыў, то атрымалася, што Канавалаў у тэракце вінаваты, а Кавалёў не вінаваты, але ён мог ведаць пра тое, што здарыцца».

Тым не менш з суровым прысудам у дачыненні да расстраляных віцяблян Груздзіловіч не пагадзіўся, паколькі, па яго словах, ён «супраць смяротнага пакарання». На думку аўтара, Канавалава і Кавалёва павінны былі пакінуць у жывых у інтарэсах далейшага разгляду ў дэталях справы.

Карэспандэнт «Радыё Свабода» нагадаў, што 8 траўня пракуратура Менска вынесла яму афіцыйнае папярэджанне, у тым ліку за дадзеную кнігу, у якой ён нібыта «сумняваецца ў выніках следства і справядлівасці судоў Беларусі», а таксама «распаўсюджвае недакладную інфармацыю», нягледзячы на тое , што высновы ў яго працы фактычна супадаюць з рашэннем Вярхоўнага суда. На думку Груздзіловіча, гэта гаворыць пра тое, што пракуратура «прывыкла спасылацца на меркаванне зверху», нават не ўнікаючы ў сутнасць праблемы.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках