30 красавiка 2024, aўторак, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Брэсце прэзентавалі карціну «Лукашэнка ў касцюме часоў Скарыны» (Фота)

134

(абноўлена - 12:46) Персанальная выстава Нікаса Сафронава адкрылася ў Брэсце.

Расейскі мастак прывёз у горад над Бугам 76 работ на свецкую і рэлігійную тэмы. Карціны выстаўленыя ў мастацкім музеі, які знаходзіцца ў Паўднёвых казармах Брэсцкай крэпасці, піша «Брестская газета».

Адной з работ, якая найбольш зацікавіла гледачоў на адкрыцці 3 чэрвеня, стаў партрэт Лукашэнкі. Мастак намаляваў беларускага кіраўніка ў касцюме часоў Францыска Скарыны.

«Аляксандр Рыгоравіч мне спецыяльна не пазіраваў, у нас толькі ёсць дамоўленасць. То бок, гэтая праца яшчэ адбудзецца», - распавёў на прэс-канферэнцыі, якая папярэднічала адкрыццю, Нікас Сафронаў.

Праз некаторы час партрэт Лукашэнкі знялі з выставы ў Брэсце. Губернатар вобласці Канстанцін Сумар асабіста павёз карціну ў падарунак беларускаму кіраўніку.

У Брэсце прэзентавалі карціну «Лукашэнка ў касцюме часоў Скарыны». Фота: «Брестская газета»

Нагадаем, у 2006 годзе Лукашэнка, выступаючы 2 сакавіка на трэцім Усебеларускім народным сходзе, заявіў, што Францыск Скарына на самай справе жыў у Піцеры.

«Скарына быў не толькі беларус, ён жыў і ў Піцеры. І тварыў там. Гэта наш Скарына. Расейцы з гонарам пра яго гавораць…» - сказаў ён.

Пры гэтым Францыск Скарына памёр ў 1551 годзе, гэта значыць за 150 гадоў да заснавання Санкт-Пецярбурга (1703).

Напісаць каментар 134

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках