29 красавiка 2024, панядзелак, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хакеры ўзламалі сервер Выканкама СНД

27

Украінскія хакеры ў знак пратэсту ўзламалі сервер Выканкама СНД і выклалі файлы па саміце 31 траўня ў сетку.

Напярэдадні 31 траўня, калі ў Менску праходзіла пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў краін СНД, хакеры ўзламалі серверы Выканаўчага камітэта СНД і выклалі ў сетку падрыхтаваныя да абмеркавання на нарадзе дакументы.

Узлом ажыццявілі хакеры з Украіны.

«У гэты дзень, напярэдадні саміту СНД у Менску 31 траўня мы, свабодныя хакеры, вырашылі сказаць не бандзе з урада Украіны. Усе сакрэты гэтага саміту мы даем для азнаямлення. Скажам не Мытнаму саюзу - мы свабодныя ўкраінцы», - гаворыцца ў паведамленні хакераў.

Таксама яны паабяцалі выкласці ў сетку дакументы па ўкраінскіх карумпаваных суддзях і чыноўніках.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках