29 красавiка 2024, панядзелак, 22:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гігін просіцца ў ЕЗ

20
Гігін просіцца ў ЕЗ

Адыёзны лукашэнкаўскі прапагандыст паскардзіўся на еўрапейскія санкцыі.

Вадзім Гігін узняў пытанне абмежавальных мер, уведзеных супраць беларускіх чыноўнікаў з-за рэпрэсій у дачыненні да апазіцыі падчас сустрэчы з прадстаўніком АБСЕ па пытаннях свабоды СМІ Дуняй Міятавіч.

На думку намесніка старшыні праўладнага саюза журналістаў, яна павінна была адрэагаваць на ўвядзенне санкцый, перадае БелТА.

На гэта Дуня Міятавіч заявіла, што «гэта пытанне цалкам палітычнае і будзе вырашацца ў вышэйшых палітычных сферах».

Гігін не пагадзіўся з такой пазіцыяй, звярнуўшы ўвагу, што прадстаўнік АБСЕ на падставе свайго мандата закліканы забяспечваць аператыўнае рэагаванне на неадпаведнасць прынцыпам і абавязальніцтвам АБСЕ з боку дзяржаў-удзельніц. Паводле яго слоў, у выпадку сур'ёзных праблем, звязаных, напрыклад, з перашкодамі працы СМІ, стварэннем неспрыяльных умоў для дзейнасці журналістаў, прадстаўнік павінен напрамую звяртацца да адпаведнай дзяржавы-удзельніцы і іншых зацікаўленых бакоў, ацэньваць факты і ўносіць уклад у вырашэнне праблемы.

«На жаль, як раз гэтыя крокі Дуня Міятавіч і не рабіла на працягу двух гадоў», - заявіў Гігін.

Лукашэнкаўскі прапагандыст ужо не ў першы раз крыўдзіцца на тое, што яго не пускаюць у ЕЗ. Пры гэтым ён неаднаразова дазваляў сабе абразлівыя і хлуслівыя выказванні ў адрас як беларускіх незалежных журналістаў, так і апазіцыі.

Прывядзём толькі некаторыя з іх.

Так «журналіст» Гігін размаўляў з карэспандэнтам «Радыё Свабода» (асцярожна, ненарматыўная лексіка):

А так пагражаў сваім апанентам на форуме афіцыйнага агенцтва БелТА пасля таго, як яго выкрылі ў чарговай хлусні:

Гигин просится в ЕС
Гигин просится в ЕС
Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках