29 красавiка 2024, панядзелак, 22:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Белтэлекам» прадаваў бракаваныя карткі экспрэс-аплаты

5
«Белтэлекам» прадаваў бракаваныя карткі экспрэс-аплаты

Менчукі скардзяцца на няспраўныя карткі экспрэс-аплаты «Белтэлекама».

Як паведамляе прэс-служба «Белтэлекама», у продаж партыя няспраўных карак паступіла з-за браку, які ўзнік у працэсе іх вытворчасці. Гэтая партыя картак экспрэс-аплаты ўжо выключаная з рэалізацыі.

«У сувязі з паступленнем зваротаў кліентаў «Белтэлекам» у службу тэхнічнай падтрымкі «123» па факце няспраўнасці картак экспрэс-аплаты, інфармуем пра тое, што, у сувязі з бракам, які ўзнік у працэсе вытворчасці, у рэалізацыю была пастаўленая партыя няспраўных картак экспрэс-аплаты наміналам 20 000 з тэрмінам актывацыі да 31.12.2016 года, дыяпазон нумароў картак з 100003169501 па 100003170000. У цяперашні час дадзеная партыя картак выключаная з рэалізацыі.

Кампанія прыносіць свае прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці, з якімі сутыкнуліся абаненты, якія карыстаюцца карткамі экспрэс-аплаты «Белтэлекам», і звяртае ўвагу на тое, што, у выпадку выяўлення няспраўнасці, варта замяніць непрацуючую картку экспрэс-аплаты на спраўную ў найбліжэйшым сэрвісным пункце «Белтэлекам», - гаворыцца ў паведамленні кампаніі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках