29 красавiка 2024, панядзелак, 21:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

24 гады таму ў Польшчы прайшлі першыя свабодныя выбары

6
24 гады таму ў Польшчы прайшлі першыя свабодныя выбары

Выбары, якія прайшлі 4 чэрвеня 1989 года, паклалі пачатак трансфармацыі ў Польшчы.

У гадавіну гэтай падзеі былы прэм'ер Ян Кшыштаф Бялецкі падкрэслівае, што кампраміс, якога ўдалося дасягнуць з камуністамі, даваў палякам хай няпоўную, але дэмакратыю, перадае Polskie Radio.

Улады былі вымушаныя пайсці на перамовы з апазіцыйным рухам «Салідарнасць» пад ціскам забастовак і з-за эканамічнага крызісу. Яны пачаліся 6 лютага 1989 года. Бакі дамовіліся аб аднаўленні Сената, скасаванага пасля пасля Другой сусветнай вайны і правядзення выбараў.

Згодна з дамоўленасцямі, дасягнутымі на «круглым стале», умовы выбараў у дзве палаты парламента адрозніваліся. Выбары ў Сенат былі свабоднымі. У Сейме 65% месцаў адводзілася кіруючай на той момант у ПНР Польскай аб'яднанай працоўнай партыі і яе саюзнікам, напрыклад, Аб'яднанай сялянскай партыі. За 35% пакінутых месцаў маглі змагацца беспартыйныя кандыдаты.

Па выніках выбараў, кандыдаты Грамадзянскага парламенцкага клуба атрымалі ўсе свабодныя мандаты ў Сейм.

Ян Кшыштаф Бялецкі, на той час адзін з кандыдатаў каманды Леха Валенсы, назваў гэта «35-адсоткавай дэмакратыяй».

«Гэта была рызыка, гэта была 35-адсоткавая дэмакратыя, кульгавая дэмакратыя. Менавіта таму мы казалі, што гэта адна падача. Мы казалі сабе, што гэта адна кадэнцыя, пасля якой у Польшчы павінны прайсці па-сапраўднаму свабодныя выбары», - сказаў ён.

На выбарах «Салідарнасць» дамаглася ўражлівых поспехаў. Дэмакратычная апазіцыя атрымала 99 з 100 месцаў у Сенаце і да канца жніўня сфармавала ўрадавую кааліцыю.

У снежні наступнага года лідар «Салідарнасці» Лех Валенса быў абраны прэзідэнтам Польшчы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках