30 красавiка 2024, aўторак, 2:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алег Волчак: Улады хочуць абабраць гастарбайтэраў

26
Алег Волчак: Улады хочуць абабраць гастарбайтэраў

Карупцыянеры ў Беларусі - гэта прадстаўнікі ўлады, а не рабочыя і прадпрымальнікі.

Такім чынам былы следчы пракуратуры Алег Волчак пракаментаваў сайту charter97.org прапанову пракурора Віцебскай вобласці забіраць дамы і машыны ў людзей, якія не могуць растлумачыць, за якія грошы яны былі набытыя.

«У мяне склалася ўражанне, што пасля гэтай заявы беларускія ўлады пройдуць не па чыноўніках і службовых асобах, а па бізнесменах і рабацягах, якія выязджаюць у Расею і неяк круцяцца. Баюся, што пачнецца выбарачная барацьба па канфіскацыі маёмасці. Мы гэта ўжо праходзілі ў 1930-я гады. Таму людзям зараз прыйдзецца папацець, каб сабраць усе неабходныя паперы», - упэўнены юрыст.

Праваабаронца ўпэўнены, што гэта звязана з адсутнасцю ў дзяржавы грошай.

«У мінулым годзе беларусы, якія працуюць за мяжой, вярнулі на радзіму амаль мільярд даляраў. Мабыць, гэты факт зацікавіў беларускіх уладаў, і яны вырашылі на гэтым падзарабіць. А наогул, непрыемна, што такія «новаўвядзенні» гучаць з вуснаў пракуратуры. Падкрэслю, што карупцыянеры - гэта, у першую чаргу, службовыя асобы і чыноўнікі. Таму яны павінны даць справаздачу, адкуль у іх нерухомасць, і ці законна яны атрымалі льготныя крэдыты на кватэры.

Гэта павінны зрабіць усе, пачынаючы з уладцы, заканчваючы кіраўнікамі і намеснікамі кіраўнікоў раённых адміністрацый. Добра было б пачуць справаздачу Лукашэнкі, у колькі падаткаплацельшчыкам абыходзіцца ўтрыманне яго адміністрацыі і будаўніцтва новай рэзідэнцыі. На гэтыя грошы было б лепш купіць новыя апараты вентыляцыі лёгкіх ў сумна вядомы «Экамедсервіс», і выдаткаваць гэтыя сродкі на паляпшэнне медыцынскага абслугоўвання ў Беларусі ў цэлым», - перакананы Алег Волчак.

Нагадаем, пракурор Віцебскай вобласці Генадзь Дыско прапанаваў забіраць дамы і машыны ў людзей, якія не могуць растлумачыць, за якія грошы яны былі набытыя.

Сваю ідэю ён агучыў на пасяджэнні «круглага стала» ў пракуратуры Віцебскай вобласці, за якім пракуроры разам з бізнесменамі, прамыслоўцамі і прадстаўнікамі органаў улады шукалі сумесныя шляхі барацьбы з карупцыяй.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках