29 красавiка 2024, панядзелак, 21:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі хочуць забраць жанчын у войска

55
У Расеі хочуць забраць жанчын у войска

Дзярждума прапануе ўвесці прызыў у войска для жанчын.

Больш падрабязна пра тое, як слабы пол будзе абараняць Радзіму, у студыі праграмы «Утро России» распавёў дэпутат Дзярждумы Аляксей Чэпа.

Як растлумачыў эксперт, мяркуецца, што прызыў для жанчын будзе добраахвотным. Гэта значыць, дамы будуць атрымліваць позву толькі па жаданні. Тэрмін службы будзе такім жа, як і для мужчын.

Месцаў, дзе жанчыны маглі б праявіць сябе, па словах Чэпы, у войску нямала. Гэта не толькі медыцынская служба, але і, напрыклад, СПА: эксперт лічыць, што жанчыны будуць лепш за мужчын спраўляцца з абавязкамі аператараў сістэм С-300.

Распарадак дня для жанчын-вайскоўцаў будзе залежаць ад ваеннай прафесіі, якую яны атрымаюць, але ў цэлым для іх прадугледжаныя некаторыя паслабленні. У прыватнасці, ім дазволяць начаваць не ў казарме, а дома.

Асобных вайсковых частак для жанчын не прадугледжана, службу яны будуць праходзіць разам з мужчынамі. Боязі, што ад гэтага пацерпіць дысцыпліна, Чэпа не падзяляе. На яго думку, яна толькі ўздымецца, і прысутнасць слабага полу стане для салдат стымулам менш нецэнзурна выказвацца і больш годна сябе паводзіць.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках