29 красавiка 2024, панядзелак, 22:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праўнучка Касцюшкі ідзе ў мэры Парыжа

8
Праўнучка Касцюшкі ідзе ў мэры Парыжа

Наталі Касцюшка-Марызэ возьме ўдзел у выбарчай кампаніі ў якасці кандыдаткі ў мэры французскай сталіцы.

У панядзелак, 3 чэрвеня, яна перамагла ў праймерыз сваёй партыі «Унія за народны рух», піша «Коммерсант». Яе спаборніцай на выбарах стане кандыдатка ад Сацыялістычнай партыі Ганна Ідальга. Абедзве жанчыны маюць шанцы перамагчы ў выбарах.

Наталі Касцюшка-Марызэ была міністркай пры Нікаля Сарказі, а да гэтага - дэпутатам парламента.

Яна мае беларускія карані і выйшла з сям'і з вялікім палітычным мінулым. Далёкі продак Наталі Касцюшка-Марызэ быў братам Тадэвуша Касцюшка - кіраўніка збройнага чыну супраць расейскай акупацыі на тэрыторыі Літвы, Польшчы і Беларусі. Дзед кандыдата ў мэры Парыжа Жак Касцюшка быў паслом Францыі ў ЗША, прадзед Андрэ Марызэ - сенатарам, бацька, Франсуа Касцюшка-Марызэ з'яўляецца мэрам Сеўра.

Акрамя таго, з 2008 г. Касцюшка-Марызэ з'яўляецца мэрам горада Ланжума.

Пасада мэра сталіцы ўважаецца за адну з самых важных ў Францыі. Ні разу за ўсю гісторыю Парыжа гэты пост не займала жанчына. Гэты пост з'явіўся толькі ў 1977 годзе. Першым яго заняў Жак Шырак. Ён прабыў кіраўніком сталіцы да 1995 года, калі стаў прэзідэнтам Францыі. Цяпер Парыжам кіруе Бэртран Дэланоэ.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках