3 траўня 2024, Пятніца, 7:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Афрыканская чума муціруе і небяспечная для людзей

25
Афрыканская чума муціруе і небяспечная для людзей

Галоўны санітарны ўрач Расеі заявіў, што з-за мутацыі віруса АЧС можа прадстаўляць вялікую небяспеку для людзей.

Генадзь Анішчанка не выключае, што вірус афрыканскай чумы свіней (АЧС) у будучыні можа пагражаць чалавеку.

«Калі ўзгадаць, што свіння па сваёй фізіялогіі вельмі блізкая да чалавека, і яны хварэюць гэтак жа, як і мы, то ёсць падставы думаць, што ў чарговым туры мутацыі гэтага віруса ён можа стаць небяспечным для чалавека», - паведаміў Анішчанка журналістам у сераду у Пецярбургу, піша «Інтэрфакс».

Ён падкрэсліў, што ў цяперашні час захворванне не небяспечнае для людзей - яно нясе для чалавека толькі негатыўныя эканамічныя наступствы.

Ён таксама лічыць бескарыснай мерай ініцыятыву Літвы па ўзвядзенні на мяжы бар'ера для барацьбы з АЧС, якая распаўсюджваецца ў Беларусі.

«Калі ў іх ёсць сродкі - хай ставяць плот, але мера бескарысная. Захворванне можа распаўсюдзіцца ў выпадку несанкцыянаванага завозу на тэрыторыю краіны нелегальнага мяса. Таксама існуе небяспека перадачы віруса праз збожжа», - сказаў Анішчанка.

«Вірус устойлівы. Тут павінны быць самыя жорсткія каранцінныя меры. Так што Літва хай выдаткуе грошы больш рацыянальна. Не займаецца будаўніцтвам плота, а выконвае міжнародныя меры», - заявіў галоўны санітарны ўрач Расеі.

Нагадаем, у Беларусі афіцыйна зафіксаваныя два ачага афрыканскай чумы свіней - у Гродзенскай і Віцебскай абласцях. Аднак пра выпадкі заражэння афрыканскай чумой свіней паведамляецца з розных рэгіёнаў краіны.

Кіраўнік ветэрынарна-харчовай службы Літвы Ёнас Мілюс назваў сітуацыю ў Беларусі ў сувязі з успышкай афрыканскай чумы свіней некіравальнай.

У выніку быў забаронены ўвоз мясной прадукцыі з Беларусі ў Літву, Латвію, Польшчу, Расею і Украіну.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках