3 траўня 2024, Пятніца, 14:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва пабудуе 500-кіламетровы плот на мяжы з Беларуссю

81
Літва пабудуе 500-кіламетровы плот на мяжы з Беларуссю

Вільнюс звярнуўся ў Еўрапейскую камісію з просьбай аб выдзяленні 3,5 млн еўра на забеспячэнне абароны ад афрыканскай чумы свіней.

Гэта пацвердзіў кіраўнік Дзяржаўнай ветэрынарна-харчовай службы Літвы Ёнас Мілюс. Ён сцвярджае, што грошы патрэбныя для ўстаноўкі спецыяльных ангараў на мяжы з Беларуссю і на сродкі дэзінфекцыі, піша партал ru.DELFI.lt.

На атрыманыя ад урада 750 тыс літаў былі набытыя сродкі першаснага папярэджання захворвання - сродкі дэзінфекцыі і патрэбныя інструменты.

«Наяўных сродкаў нам хопіць самае большае на два месяцы, таму на гэтым тыдні мы звярнуліся за атрыманнем еўрапейскай дапамогі. Прадстаўнікі Еўракамісіі, з якімі я ўвесь час маю зносіны, выдатна разумеюць, што азначае ўспышка афрыканскай чумы свіней у Літве. Расея забараніла імпарт з Еўрапейскага звяза, калі была знойдзена заражаная бульба, таму разумею, што так можа здарыцца і са свіннямі», - адзначыў Мілюс.

З ягоных слоў, калі берагчыся ад заражэння, барацьба можа працягнуцца 5-10 гадоў.

Ён паведаміў таксама, што абмяркоўваецца магчымасць збудавання 500-кіламетровага плота на мяжы Літвы і Беларусі для спынення свабоднага перамяшчэння дзікіх звяроў.

Дзяржаўная ветэрынарна-харчовая служба Літвы з мінулага панядзелка ў сувязі з пагрозай гэтага захворвання жывёлы зрабіла больш жорсткім пагранічны кантроль на мяжы з Беларуссю.

Напісаць каментар 81

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках