29 красавiка 2024, панядзелак, 21:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зачыстка на рынку ў Пінску (Відэа)

699
Зачыстка на рынку ў Пінску (Відэа)

Пінская міліцыя ўчыніла аблаву на пенсіянераў, якія гандлявалі прадуктамі.

Пажылыя жыхары горада ўжо даўно прадаюць гародніну і садавіну з уласных прысядзібных участкаў, таксама ягады і грыбы каля ўваходу на міні-рынак «Заходні». Супрацоўнікі міліцыі і раней спрабавалі перашкаджаць гэтаму, аднак абмяжоўваліся тым, што разганялі гандляроў або папярэджвалі пра адказнасць. Аднак, у нядзелю 7 ліпеня яны правялі сапраўдную зачыстку тэрыторыі каля рынка.

Міліцыя дзейнічала з асаблівай жорсткасцю. Людзей сілай закідвалі ў машыны, а торбы з прадуктамі, якімі яны гандлявалі кідалі на зямлю. Пенсіянерам выкручвалі рукі, збівалі іх, цягалі за валасы, рвалі вопратку. Усяго, па сведчанні відавочцаў, было затрымана больш 10 чалавек.

Інцыдэнт прыцягнуў увагу грамадскасці. Людзі якія сабраліся каля міні-рынка, гучна выказвалі сваё абурэнне і спрабавалі абараніць пенсіянераў. Многія здымалі дзеянні супрацоўнікаў міліцыі на мабільныя тэлефоны.

Далейшы лёс затрыманых невядомы. У ГАУС Пінска сайту charter97.org заявілі, што міліцыя часам праводзіць тлумачальную працу аб недапушчальнасці незаконнага вулічнага гандлю. Пры гэтым у ГАУС растлумачылі, што нікога ў раёне рынку «Заходні» 7 ліпеня не затрымлівалі.

Напісаць каментар 699

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках