4 траўня 2024, Субота, 13:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Блок датчыкаў на «Пратоне-М» паставілі «дагары нагамі»

26
Блок датчыкаў на «Пратоне-М» паставілі «дагары нагамі»

Аварыя ракеты-носьбіта «Пратон-М» з трыма спадарожнікамі «Гланас-М» магла адбыцца з-за няправільнай усталёўкі блока датчыкаў вуглавых хуткасцяў.

Пра гэта паведаміла «Інтэрфаксу-АВН» у панядзелак крыніца, блізкая да расследавання.

«Камісія схіляецца да таго, што прычынай аварыі магло паслужыць няправільнае падключэнне блока датчыкаў вуглавых хуткасцяў. Пры падключэнні блока маглі пераблытаць ніз і верх, г.зн. размясціць блок пад вуглом 180 градусаў ад намінальнага», - сказаў суразмоўца.

Такім чынам, сістэма кіравання ракеты атрымлівала ад блока датчыкаў ілжывыя дадзеныя аб яе арыентацыі, растлумачыў ён.

Паводле яго слоў, насуперак распараджэнню кіраўніцтва Раскосмаса працоўнае месца, на якім праводзілася прымацаванне блока датчыкаў, не абсталяванае камерай назірання. «У гэтай сувязі ўзнікаюць пытанні да аддзелу тэхнічнага кантролю прадпрыемства», - сказаў суразмоўца агенцтва.

Вытворцам ракет «Пратон-М» і разгонных блокаў «Брыз-М» з'яўляецца касмічны цэнтр імя Хрунічава.

Раней крыніца распавяла, што аварыя магла адбыцца з-за няправільнага падключэння датчыкаў вуглавых хуткасцяў.

Ракета «Пратон-М» з трыма апаратамі «Гланас-М» стартавала з 81-й пляцоўкі касмадрома Байканур 2 ліпеня. Амаль адразу пасля адрыву ад стартавага стала яна рэзка адхілілася ад траекторыі палёту, пачала распадацца ў паветры, звалілася непадалёк ад месца старту і выбухнула.

Вытворчасць ракеты-носьбіта «Пратон-М», якая разбілася на касмадроме Байканур, і трох спадарожнікаў «Гланасс-М», а таксама арганізацыя іх запуску абышліся Расеі прыкладна ў 4,4 млрд рублёў.

8 ліпеня крыніца, блізкая да расследавання, паведаміла, што «расшыфроўка атрыманай тэлеметрыі дазваляе зрабіць папярэднюю выснову аб адмове сістэмы кіравання ракеты-носьбіта «Пратон-М».

Паводле яго слоў, сістэма кіравання ракеты-носьбіта «Пратон-М» адразу пасля старту стала атрымліваць некарэктныя дадзеныя ад сваіх датчыкаў, у выніку чаго ракета страціла ўстойлівую арыентацыю, а паколькі няправільныя дадзеныя ад датчыкаў працягвалі паступаць, то сітуацыя толькі пагаршалася. Гэтую версію пацвярджаюць хістанні ракеты з боку ў бок адразу пасля старту.

Раней віцэ-прэм'ер Дзмітрый Рагозін паведаміў, што вынікі расследавання прычын аварыі ракеты-носьбіта «Пратон» будуць дакладзеныя кіраўніцтву краіны ў пачатку жніўня.

«Мы прадставім наш даклад старшыні ўрада і, вядома, паведамлю прэзідэнту, хутчэй за ўсё, у пачатку жніўня», - сказаў віцэ-прэм'ер.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках