5 траўня 2024, Нядзеля, 13:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ затрымаў ксяндза Уладзіслава Лазара

98
КДБ затрымаў ксяндза Уладзіслава Лазара

Высвятляюцца абставіны новай «шпіёнскай» справы.

«Каля месяца таму быў арыштаваны і сядзіць у турме КДБ ксёндз Уладзіслаў Лазар, пробашч парафіі Сашэсця Святога Духа ў Барысаў», - напісаў незалежны журналіст Кастусь Шыталь.

Аб гэтым яму стала вядома ад іншых каталіцкіх святароў, паведаміў ён у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Ксёндз Уладзіслаў Лазар - цудоўны чалавек. Толькі такія людзі і могуць ісці па шляху святарства. Кожнага, хто да яго звяртаўся, сустракаў з усмешкай, якая выклікае давер. Людзі яго вельмі паважаюць. Улады раёна таксама паважаюць ксяндза Уладзіслава, лічацца з ім, а калі ўзнікае тэрміновая неабходнасць, то і дапамагаюць», - піша журналіст.

Нагадаем, учора Лукашэнка заявіў, што ў Беларусі затрыманы супрацоўнік спецслужбаў, які працаваў на замежныя дзяржавы.

«Мы нядаўна затрымалі аднаго са здраднікаў, які служыў у спецслужбах і які праз прадстаўнікоў каталіцкай царквы быў звязаны з замежнымі дзяржавамі», - адзначыў дыктатар.

Гэты супрацоўнік спецслужбаў, удакладніў ён, «не толькі здаваў інфармацыю, але праз яго дзейнасць пацярпелі людзі, якія працуюць за мяжой».

Напісаць каментар 98

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках