29 красавiка 2024, панядзелак, 2:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Магілёве пратэстуюць супраць расейскай авіябазы

30

(абноўлена - 12:53) Жыхар Магілёва Мікалай Гладышаў пікетуе Магілёўскі гарвыканкам у знак пратэсту супраць размяшчэння расейскай авіябазы ў Беларусі.

Ён трымае плакат «Не - расейскай авіябазе на зямлі Беларусі», перадае «Радыё Свабода».

Такім чынам ён вырашыў выказаць сваю нязгоду з планамі ўладаў размясціць у краіне расейскую авіябазу. Ён сказаў, што пасля развалу Савецкага Саюза ўсе расейскія авіябазы былі выведзеныя з краін Усходняй Еўропы і надыдзе час, калі гэтыя базы вывядуць з беларускай тэрыторыі.

Мікалай Гладышаў з'яўляецца прыхільнікам Аб'яднанай грамадзянскай партыі.

Пікет працягваўся 1,5 гадзіны. Затым актывіст быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі.

Нагадаем, пра стварэнне новай ваеннай базы на тэрыторыі Беларусі стала вядома 23 красавіка. Пра гэта заявіў міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу на сустрэчы з Лукашэнкам. Ваенная база Расеі пачне функцыянаваць у Беларусі ўжо ў гэтым годзе і размесціцца ў Лідзе.

У Магілёве пратэстуюць супраць расейскай авіябазы. Фота: «Радыё Свабода»
Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках