3 траўня 2024, Пятніца, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расеец адкупіўся ад беларускага КДК 300 мільёнамі рублёў

16
Расеец адкупіўся ад беларускага КДК 300 мільёнамі рублёў

Камітэт дзяржкантролю спыніў крымінальную справу супраць грамадзяніна Расеі пасля выплаты ім у бюджэт 278 мільёнаў рублёў.

Справа па ч. 2 артыкула 233 КК («Незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць») была ўзбуджаная некалькі месяцаў таму. У якасці падазраванага выступаў расеец, піша сайт КДК.

На працягу 2012 года ўраджэнец Смаленска вёў на тэрыторыі Беларусі прадпрымальніцкую дзейнасць без дзяржрэгістрацыі. Ён купляў б/у імпартныя аўтамабілі без афіцыйнага афармлення здзелак куплі-продажу і рэгістрацыі транспартных сродкаў у органах ДАІ, а пасля прадаваў машыны грамадзянам Беларусі, Расеі і Казахстана».

«Усяго за год ім было рэалізавана 15 дарагіх аўтамабіляў. У выніку незаконнай прадпрымальніцкай дзейнасці расеец атрымаў прыбытак у памеры 278 мільёнаў рублёў.

У ходзе расследавання крымінальнай справы яе фігурант унёс у бюджэт ўсю суму незаконна атрыманага даходу. Улічваючы гэтую акалічнасць, а таксама актыўнае раскаянне і садзейнічанне расследаванню, у цяперашні час крымінальны пераслед у дачыненні да правапарушальніка спынены», - гаворыцца ў паведамленні Камітэта дзяржкантролю.

Адзначым, што згодна з заканадаўствам, правапарушэнне, здзейсненае грамадзянінам Расеі, прадугледжвае накладанне штрафу.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках