3 траўня 2024, Пятніца, 14:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Працоўных «Дываноў Брэста» адпраўляюць у вымушаныя адпачынкі

31
Працоўных «Дываноў Брэста» адпраўляюць у вымушаныя адпачынкі

Склад прадпрыемства забіты дыванамі, а пакладзеныя адпускныя выплачваюць з затрымкай.

З 8 па 14 ліпеня кіраўніцтва ААТ «Дываны Брэста» прапанавала супрацоўнікам некаторых цэхаў узяць адпачынак за свой кошт, аргументуючы тым, што не будзе пары. А цэх без пары працаваць не можа, піша «Салiдарнасць».

«Пары не будзе - зноў запазычанасць. Хто хоча, можа пайсці за свой кошт, але сілаю не адпраўляюць. Будзем сядзець, але і грошай не плацяць - які сэнс? Можа, прыйдзем і будзем цэх падмятаць. Я ўпакоўшчыца, буду рабіць перакрутку, можа, і заплацяць тысяч пяцьдзесят», - распавяла працаўніца прадпрыемства Кацярына Яроцкая.

З выплатай сумленна заробленых адпускных на прадпрыемстве, па словах супрацоўніц, таксама спазняюцца.

«Адпускныя не своечасова. Я, напрыклад, пайшла ў адпачынак 3 чэрвеня, 24 чэрвеня выйшла на працу, а адпускных так яшчэ і не выплацілі. Мне далі нешта падпісаць, я падпісала, а калі ў разліковы заходзіла, сказалі, што трэба было глядзець, што падпісваю. Менш адпускных мне заплацяць ці што. Я потым так маладым дзяўчатам і сказала - глядзіце ўважліва, што падпісваеце. Добра я, у мяне лецішча, пайду чарніцы збяру - прадам, а там дзяўчынкі маладыя», - скардзіцца супрацоўніца прадпрыемства.

Дырэктар «Дываноў Брэста» Леанід Шаўковы ідзе ў адпачынак у панядзелак, да адпачынку кіраўніка на прадпрыемства, па чутках, павінен быў прыехаць Уладзімір Сямашка, але, як кажа ўпакоўшчыца, высокі начальнік, можа і прыязджаў, але ў цэху не пабываў - «да людзей ён нават не ходзіць».

«Мы раней пыталіся, чаго ў нас такая маленькая зарплата? Але адказ заўсёды адзін: дываны не прадаюцца. Дык мы што, мала таго, што робім тавар, яшчэ і дываны прадаваць павінны самі, каб нам зарплату плацілі? - абураецца Кацярына Яроцкая. - Каб вы ведалі, што на складзе дзеецца! Няма дзе нават не тое, каб руку, іголку сунуць! Тут ужо ў цэху немагчыма прайсці ад дываноў.

Зарплата ва ўпакоўшчыцы - 1 800 000 - 1 900 000 рублёў, а ўмовы працы вельмі цяжкія.

«Я ўпакоўшчык, мы вельмі цяжка працуем, машына ну вельмі старая. Я адмаўлялася па тэхніцы бяспекі распісвацца, але ўсё роўна прыйшлося. Дываны гэтыя круцім, тузаем гэтыя дываны за змену - і толькі 1 800 000 рублёў. Гэта нерэальна. У мяне ж мужчынская праца», - наракае суразмоўца «Салідарнасці».

За афіцыйным каментаром журналісты звярнуліся да дырэктара ААТ «Дываны Брэста» Леаніда Шаўковага. Але размова не атрымалася.

«Я газетам такога тыпу, як вы, нічога не адказваю», - адрэзаў дырэктар прадпрыемства.

Нагадаем, у студзені на «Дыванах Брэста» ўжо прайшоў стыхійны мітынг, на якім працаўнікі патрабавалі павышэння зарплаты і паляпшэння ўмоў працы.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках