3 траўня 2024, Пятніца, 14:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рынкавы кошт МЗКЦ вызначыць незалежны аўдытар

2
Рынкавы кошт МЗКЦ вызначыць незалежны аўдытар

Ацэнку кошту актываў Менскага завода колавых цягачоў правядзе незалежная аўдытарская кампанія.

У цяперашні час Беларусь і Расея абмяркоўваюць магчымасці рэалізацыі пяці інвестыцыйных праектаў, у тым ліку аб інтэграцыі МЗКЦ і расейскай дзяржкарпарацыі «Растэхналогіі». Для гэтага сфарміраваныя рабочыя групы. У адпаведнасці з працоўнымі графікамі вядуцца перамовы, стораны разглядаюць магчымасці і ўмовы рэалізацыі намечаных праектаў, выпрацоўваюць агульны падыход паводле кожнага з іх, паведамілі ў прэс-службе беларускага ўрада.

Для ацэнкі рынкавага кошту актываў МЗКЦ плануецца прыцягнуць незалежную міжнародную аўдытарскую кампанію. Адпаведнае пытанне цяпер прапрацоўваецца. З улікам вынікаў гэтай ацэнкі стораны працягнуць далейшыя перамовы аб стварэнні альянсу.

Раней паведамлялася, што Дзяржкамітэт па маёмасці Беларусі прапанаваў набыць расейскай дзяржкарпарацыі «Ростэх» 75% мінус адну акцыю беларускага прадпрыемства. Ацэнкі беларускай і расейскай старон адрозніваюцца ў некалькі разоў. Расейская старана прапаноўвае набыць МЗКЦ за 31 млн даляраў, беларуская настойвае на кошце ў 4 разы вышэйшым.

МЗКЦ на 100% належыць Дзяржкамітэту па маёмасці Рэспублікі Беларусь, аднак аператыўнае кіраванне заводам ажыццяўляе Дзяржаўны вайскова-прамысловы камітэт (ДВПК). Акрамя спецтэхнікі, што выпускаецца пад маркай Volat, прадпрыемства робіць шасі для сістэм СПА С-300 і С-400, комплексаў «Іскандэр», «Ураган», «Смерч», «Град». Раней паведамлялася, што прадпрыемства да 2017 года павялічыць гадавы аб'ём вытворчасці ў пяць разоў, да 500 млн дал. 90% яго прадукцыі пастаўляецца ў Расею.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках