15 траўня 2024, Серада, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За пальбу са зброі ў цэнтры Берасця расеец атрымаў тры гады

33
За пальбу са зброі ў цэнтры Берасця расеец атрымаў тры гады

Да трох гадоў пазбаўлення волі прысуджаны 42-гадовы расеец, які адкрыў страляніну з пнеўматычнага пісталета ў цэнтры Берасця.

Аб гэтым паведаміла БелаПАН старэйшы пракурор аддзела пракуратуры Берасцейкай вобласці Дар'я Жук.

Ноччу 11 лістапада 2012 года грамадзянін Расеі наведаў гульнявы клуб «Партал» на скрыжаванні вуліц Савецкай і Будзённага. «Паколькі папярэднія візіты мужчыны ва ўстанову адзначаліся абразамі ў адрас персаналу і сваркамі, ахоўнік адмовіўся яго пускаць», - паведаміла Жук.

Незадаволены расеец дастаў пнеўматычны газабалонны пісталет і стрэліў у зямлю побач з ахоўнікам. Пасля гэтага мужчына некалькі разоў ударыў супрацоўніка службы бяспекі ўстановы ў твар.

Суд Ленінскага раёна Берасця 22 траўня 2013 года прызнаў мужчыну вінаватым у асабліва злосным хуліганстве (ч. 3 арт. 339 Крымінальнага кодэкса) і прыгаварыў да трох гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах ўзмоцненага рэжыму.

«Асуджаны палічыў прысуд занадта суровым і абскардзіў яго. Судовая калегія ў крымінальных справах Берасцейскага абласнога суда 5 ліпеня пакінула прысуд без змены. Ён уступіў у законную сілу. Праз нанясенне маральнай шкоды, паводле пастановы суда, грамадзянін Расеі выплаціў на карысць пацярпелага 2,5 млн рублёў», - дапоўніла Жук.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках