4 траўня 2024, Субота, 14:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска, якая пацярпела ў аварыі ў Польшчы, прыйшла ў прытомнасць

18
Беларуска, якая пацярпела ў аварыі ў Польшчы, прыйшла ў прытомнасць

4-гадовая беларуска, якая пацярпела 5 жніўня ў аварыі ў Польшчы і да гэтага знаходзілася ў коме, прыйшла ў прытомнасць.

Дзяўчынку ўжо перавялі з рэанімацыі ў хірургічнае аддзяленне. Пра гэта БелТА паведаміў прэс-сакратар амбасады Беларусі ў Польшчы Аляксей Зелянко.

«Дзіця ў прытомнасці, яго лечаць, пагрозы жыццю няма», - паведамілі ў амбасадзе. Бацькі дзяўчынкі таксама праходзяць лячэнне ў польскіх шпіталях. Маці прабудзе ў лячэбнай установе Польшчы як мінімум яшчэ наступны тыдзень.

У Польшчы 5 жніўня беларуская сям'я, якая ехала на аўтамабілі, трапіла ў дарожна-транспартнае здарэнне, у выніку якога пацярпелі кіроўца, яго жонка і іх малалетняя дачка. «Па дадзеных паліцыі горада Чэнстахова, 5 жніўня каля гадзіны дня па мясцовым часе аўтамабіль «Таёта Лэнд Крузер» з менскімі рэгістрацыйнымі нумарамі пры руху па трасе А1 у паўднёвым напрамку ў раёне населенага пункта Нова Весь урэзаўся ў дарожную агароджу», - распавялі ў беларускай дыпмісіі . Па папярэдніх дадзеных, кіроўца «Таёты» спрабаваў сысці ад сутыкнення з грузавым аўтамабілем. Паліцыя займаецца вышукам кіроўцы грузавіка.

Кіроўца «Таёты», 1981 года нараджэння, быў дастаўлены ў Ваяводскую спецыялізаваную бальніцу Чэнстаховы з пераломам нагі. Яго жонка, 1985 года нараджэння, з цяжкімі траўмамі трапіла ў Ваяводскую бальніцу імя прафесара Арлоўскага ў Чэнстахове. Ёй зробленая аперацыя. Іх дачку 2009 года нараджэння даставілі верталётам у Горнашленскі дзіцячы цэнтр у горадзе Катовіцэ і ў сувязі з цяжкім станам увялі ў фармакалагічную кому.я доставили вертолетом в Горношленский детский центр в городе Катовице и в связи с тяжелым состоянием ввели в фармакологическую кому.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках