4 траўня 2024, Субота, 8:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дэпутат»: Айчынныя агуркі на ніжніх паліцах «прыніжаюць» беларусаў

57
«Дэпутат»: Айчынныя агуркі на ніжніх паліцах «прыніжаюць» беларусаў

«Палатачнік» Аляксей Кузьміч заклікае ставіць беларускія тавары на верхнія паліцы ў крамах.

У «парламенце» да другога чытання рыхтуецца законапраект аб дзяржаўным рэгуляванні гандлю і грамадскага харчавання. Галоўная яго мэта - у выбудоўванні парытэту паміж пастаўшчыкамі і гандлем не забыцца пра трэцці бок - пакупніка. Некаторыя нормы будуць закліканыя абараніць інтарэсы беларускіх вытворцаў.

Пра закон газеце «Звязда» распавёў намеснік старшыні пастаяннай камісіі «палаты прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» па жыллёвай палітыцы і будаўніцтву Аляксей Кузьміч.

«Новы закон павінен спыніць практыку «куплі» гандлёвых паліц пастаўшчыкамі. Нядаўна я зайшоў у краму і спытаў, ці ёсць у іх беларускія марынаваныя агуркі. Мне паказалі на самую ніжнюю паліцу, з якой не толькі няёмка браць тавар, але там цяжка гэты тавар убачыць. Затое вышэй стаялі агуркі з Украіны, Малдовы, Расеі, Балгарыі, Германіі, Польшчы, Мексікі... На мой погляд, такая практыка прыніжае нацыянальную годнасць беларусаў», - адзначыў дэпутат.

Яшчэ адна норма тычыцца рэжыму працы.

«Праект закона прапісвае, што час працы гандлёвых аб'ектаў павінен узгадняцца з органам мясцовай улады. Справа ў тым, што гандаль арыентуецца на час, які прыносіць найбольшую выручку, аднак мясцовая ўлада павінна абараніць інтарэсы работнікаў, якія сканчаюць працоўную змену ў іншы час», - распавёў Кузьміч.

«Каменем спатыкнення таксама стала пытанне аб абмежаванні росту гандлёвых плошчаў для суб'ектаў гандлю, доля якіх у аб'ёме рознічнага тавараабароту харчовых тавараў у межах Менска, гарадоў абласнога падпарадкавання і раёнаў за папярэдні фінансавы год перавысіла 20%. У першапачатковай рэдакцыі бар'ер у 20% не быў прадугледжаны - аб'ём тавараабароту гандлёвых сетак павінен быў вызначаць савет міністраў. Але «дэпутаты», прадстаўнікі малога і сярэдняга бізнесу настаялі, каб 20-адсоткавы парог быў замацаваны ў будучым законе», - адзначыў ён.

Фота: ria.ru

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках