4 траўня 2024, Субота, 3:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нацбола судзяць за «непадпарадкаванне міліцыі»

12
Нацбола судзяць за «непадпарадкаванне міліцыі»

У судзе Менскага раёна 12 жніўня будзе разглядацца адміністрацыйная справа Дзяніса Сахара.

Яго абвінавачваюць у непадпарадкаванні законным патрабаванням службовай асобы (арт. 23.4 КаАП РБ), піша сайт ПЦ «Вясна».

Дзяніс Сахар быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі 10 жніўня падчас правядзення нацболамі спартыўна-палявых збораў у раёне Ваўковічскага вадасховішча ў Менскім раёне. Разам з ім, з ужываннем фізічнай сілы і слёзацечнага газу, былі затрыманыя яшчэ 11 юнакоў. Усіх іх на 6 аўтамабілях адвезлі ў аддзяленне міліцыі ў Ждановічах, дзе былі складзеныя пратаколы за «распіванне алкагольных напояў у грамадскім месцы», хоць дзеянне адбывалася ў глухім лесе і спіртныя напоі ўдзельнікамі паходу не распіваліся, паколькі ён насіў спартыўны характар.

Не паспелі актывісты раскласці палаткі, як іх лагер быў акружаны шасцю аўтамабілямі, з якіх выскачылі людзі ў міліцэйскай форме і ў цывільным. Яны не прадставіліся і з выкарыстаннем фізічнай сілы паклалі ўсіх прысутных на зямлю тварам уніз. Пры гэтым, да Дзяніса Сахара і непаўналетняга Аляксандра Палякова былі ўжытыя спецсродкі - слёзацечны газ і кайданкі. Затым супрацоўнікі міліцыі правялі ператрус рукзакоў. Падчас ператрусу, міліцыянты і супрацоўнікі КДБ размаўлялі выключна матам, ужывалі пагрозы, запалохванне і фізічную сілу.

Супрацоўнікамі праваахоўных органаў без занясення ў пратакол былі канфіскаваныя газеты, атрыбутыка і пнеўматычная зброя.

Намеснік начальніка аддзялення Пяткевіч адразу ж вынес пастановы аб прыцягненні ўдзельнікаў мерапрыемства да адміністрацыйнай адказнасці і аштрафаваў кожнага на суму ад 100 да 800 тысяч рублёў.

Дзяніса Сахара пазней адвезлі ў ІЧУ Менскага раёна да суда.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках