3 траўня 2024, Пятніца, 18:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экспарт беларускай «мясамалочкі» ў Расею пад пагрозай

97
Экспарт беларускай «мясамалочкі» ў Расею пад пагрозай

РФ штучна спрабуе скараціць пастаўкі беларускага мяса і малака паведамленнямі аб выяўленні ў іх кішачнай палачкі.

Такім чынам эканаміст Барыс Жэліба пракаментаваў сайту charter97.org выяўленне кішачнай палачкі ў беларускіх прадуктах.

«Рэпутацыя ў Расспажыўнагляду і Генадзя Анішчанкі такая, што ўсе краіны, для якіх ён увёў забароны: Малдова, Грузія, Украіна і Беларусь лічаць, што ўсё гэта робіцца выключна ў палітычных мэтах, так як іншыя дзяржавы купляюць прадукцыю, на якую ўведзеная забарона толькі Расеяй», - адзначыў навуковец.

Эксперт падкрэсліў, што галоўны санітарны ўрач РФ даўно ператварыўся ў палітычны інструмент на абмежаванне паставак у Расею замежнай прадукцыі, у тым ліку і беларускай.

«Я лічу, што гэта чарговы крок для памяншэння імпарту беларускага мяса і малака. Мясцовыя фермеры ўжо даўно пратэстуюць супраць беларускай прадукцыі, абвінавачваючы нашу краіну ў тым, што яна пастаўляецца па дэмпінгавых коштах. Справа ў тым, што Беларусь выдае вельмі вялікія субсідыі, таму прадукцыя танная і паспяхова канкуруе з расейскай. Таму не варта лічыць, што ў дадзенай прадукцыі на самой справе былі нейкія бактэрыі. Тут больш палітыкі, чым санітарыі», - перакананы эканаміст.

Ён дадаў, што Анішчанка лабіруе інтарэсы пэўных дзяржаўных і бізнес-колаў, уводзячы тыя ці іншыя забароны або дазволы.

«Увогуле, у Беларусі, у адрозненне ад Расеі, кантроль усё ж такі больш строгі, і ў нас у краіне масавых атручванняў мясам ці малаком у апошні час не было. У сваю чаргу, падобнага бардака хапае ў Расеі», - сказаў на заканчэнне Барыс Жэліба.

Нагадаем, Рассельгаснагляд паведаміў, што знайшоў кішачную палачку ў беларускім мясе і малацэ.

Напісаць каментар 97

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках