4 траўня 2024, Субота, 3:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Настаўнікі будуць пад наглядам

85
Настаўнікі будуць пад наглядам

Лукашэнка запатрабаваў падвысіць дысцыпліну ў педкалектывах.

Як паведамляе прэс-служба беларускага правадыра, гэтае патрабаванне Лукашэнка агучыў падчас рабочай сустрэчы з міністрам адукацыі Сяргеем Маскевічам і першым намеснікам кіраўніка сваёй адміністрацыі Аляксандрам Радзьковым.

Міністр адукацыі адрапартаваў Лукашэнку аб выкананні даручэнняў, якія тычацца сярэдняй адукацыйнай школы, а таксама развіцця прафесійнай адукацыі.

На сустрэчы таксама абмяркоўвалася пытанне фармавання рэгіянальных каледжаў, задача якіх - забяспечваць у рэгіёне падрыхтоўку рабочых і спецыялістаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, паведамілі ў прэс-службе.

Лукашэнка акцэнтаваў увагу Маскевіча і Радзькова на развіцці вышэйшай адукацыі, «у прыватнасці, на неабходнасці далейшай выразнай працы ў падрыхтоўцы менавіта практыка-арыентаваных спецыялістаў, якіх трэба рыхтаваць у адпаведнасці з патрэбамі народнай гаспадаркі».

Міністэрству адукацыі даручана разгледзець пытанне мэтавай кантрактнай падрыхтоўкі для ўдасканалення правілаў прыёму ў навучальныя ўстановы. Асобна дыктатар запатрабаваў падвысіць дысцыпліну ў педкалектывах, паведамілі ў прэс-службе.

Мабыць, гэтае патрабаванне звязанае з апошнімі навінамі ў сферы адукацыі. Настаўнікам паабяцалі падвысіць заробкі з адначасовым павелічэннем нагрузкі на педагогаў. У выніку прагназуюць, што ў верасні пачнецца масавы зыход настаўнікаў са школ.

Напісаць каментар 85

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках