19 траўня 2024, Нядзеля, 7:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ахоўнікаў «Еўраопта», якія збілі пакупнікоў, звольнілі (Відэа)

80

«Еўраопт» зрабіў заяву з нагоды бойкі ў гіпермаркеце па вуліцы Хатаевіча ў Гомелі.

«ТАА «Еўрагандаль» (Сетка крам «Еўраопт») паведамляе, што па факце інцыдэнту, які адбыўся ў суботу, 10 жніўня, у 4.45 раніцы, у гіпермаркеце, размешчаным у Гомелі па вул. Хатаевіча, 9, завершанае ўнутранае расследаванне. У выніку прагляду запісаў камер відэаназірання, а таксама апытання сведак інцыдэнту было ўстаноўлена наступнае. Двое пакупнікоў - маладыя мужчына і жанчына, будучы ў стане алкагольнага ап'янення, нецэнзурна лаяліся і груба абражалі як супрацоўнікаў крамы, так і іншых пакупнікоў. На заўвагі супрацоўнікаў аховы дадзеныя пакупнікі рэагавалі агрэсіўна, а ў адказ на просьбу прад'явіць чэк на выхадзе з касавай зоны жанчына штурхнула і спрабавала ўдарыць аднаго з супрацоўнікаў аховы. Чым і справакавала ўжыванне сілы», - прыводзіць тэкст заявы «Гомельская правда».

Тым не менш, ТАА «Еўрагандаль» лічыць недапушчальнымі дзеянні супрацоўнікаў аховы, якія парушылі службовую інструкцыю і нормы прафесійнай этыкі, прынятыя ў кампаніі. У сувязі з гэтым, супрацоўнікі аховы, якія ўдзельнічалі ў дадзеным інцыдэнце, звольненыя.

Нагадаем, 10 жніўня кліентаў «Еўраопта» ў Гомелі ахоўнікі абвінавацілі ў тым, што яны не заплацілі за шакаладку, і збілі да крыві.

Напісаць каментар 80

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках