3 траўня 2024, Пятніца, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войска Егіпта зачышчае лагеры прыхільнікаў Мурсі ў Каіры

14
Войска Егіпта зачышчае лагеры прыхільнікаў Мурсі ў Каіры

Егіпецкія сілы бяспекі пачалі разганяць два лагеры прыхільнікаў зрынутага прэзідэнта Егіпта.

Рух «Браты-мусульмане», які падтрымлівае Махамеда Мурсі, паведамляе, што пры разгоне лагераў загінулі 25-30 чалавек, перадае BBC.

Паліцыя заблакавала прылеглыя вуліцы, чуваць стрэлы. Лагеры пачалі разбураць пры дапамозе бульдозераў. Паліцыя ўжыла слёзацечны газ, над лагерамі лётаюць верталёты.

Прыхільнікі Мурсі некалькі тыдняў ладзілі сядзячыя акцыі пратэсту ў палатачных лагерах, патрабуюць яго аднаўлення на прэзідэнцкай пасадзе, з якой ён быў зняты войскам Егіпта 3 ліпеня гэтага года. Лагеры былі разбітыя каля мячэці Рабаа аль-Адавія на ўсходзе Каіра і на плошчы Нахда на захадзе.

Міністэрства ўнутраных спраў Егіпта апублікавала заяву, у якой гаворыцца, што сілы бяспекі прымаюць «усе магчымыя меры» супраць пратэстоўцаў.

У заяве міністэрства гаворыцца, што ўсім удзельнікам акцыі пратэсту дадуць магчымасць пакінуць лагеры, і што ім не пагражае пераслед, «за выключэннем тых, супраць каго ўжо распачатыя крымінальныя справы».

У заяве таксама паказана, што міністэрства імкнецца «не праліць кроў егіпцян».

Над некаторымі кварталамі Каіра павіс дым па меры таго, як працягваецца аперацыя па разгоне лагераў прыхільнікаў Мурсі.

Па паведамленнях, сярод забітых - адзін супрацоўнік сіл бяспекі.

Тэлеканал «Братоў-мусульман» заклікаў сваіх прыхільнікаў дапамагчы на машынах адвозіць параненых у бальніцы.

Пратэстныя лагера прыхільнікаў Мурсі былі разбітыя ў Каіры паўтара месяца таму. З тых часоў у сутыкненнях загінулі больш за 250 чалавек.

Фота: Reuters
Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках