3 траўня 2024, Пятніца, 4:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Махамед эль-Барадэі падаў у адстаўку з пасады віцэ-прэзідэнта Егіпта

Махамед эль-Барадэі падаў у адстаўку з пасады віцэ-прэзідэнта Егіпта

Нобелеўскі лаўрэат падаў часоваму кіраўніку дзяржавы Алі Мансуру прашэнне аб адстаўцы на фоне разгону лагераў прыхільнікаў экс-прэзідэнта Махамеда Мурсі.

Зачыстка егіпецкіх гарадоў суправаджалася чалавечымі ахвярамі, паведамляе Agence France-Presse.

Каментуючы сваю пастанову, Махамед эль-Барадэі заявіў, што для яго «стала занадта складаным падзяляць адказнасць за пастановы, з якімі ён не згодны». Са слоў палітыка, яго ўзрушылі паведамленні пра чалавечыя ахвяры, якіх, на ягоную думку, можна было пазбегнуць, піша Lenta.ru.

Нобелеўскі лаўрэат і адзін з лідараў памяркоўных дэмакратычных сіл Егіпта эль-Барадэі быў прызначаны віцэ-прэзідэнтам Егіпта ў замежнаэканамічных пытаннях 9 ліпеня. Раней эль-Барадэі планавалі зрабіць часовым прэм'ер-міністрам краіны, аднак гэтага не адбылося праз процідзеянне найбуйнейшай салафіцкай партыі «Нуар».

У Егіпце раніцай 14 жніўня ўлады пачалі сілавы разгон прыхільнікаў зрынутага ў пачатку ліпеня прэзідэнта Махамеда Мурсі, якія разбілі некалькі лагераў на цэнтральных плошчах Каіра. У выніку распачатых сутыкненняў, паводле звестак міністэрства аховы здароўя Егіпта, 149 чалавек былі забітыя, больш за 1400 атрымалі раны. У той жа час рух «Браты-мусульмане», што падтрымлівае экс-прэзідэнта, заявіў аб некалькіх сотнях загінуўшых.

З прычыны беспарадкаў улады краіны абвясцілі ў шэрагу правінцый надзвычайнае становішча з мэтай «забяспечыць у краіне закон і парадак і не дапусціць далейшага кровапраліцця».НС будзе дзейнічаць цягам месяца. Таксама ўрад увёў каменданцкую гадзіну ў Каіры і яшчэ 11 правінцыях краіны.

Фотa: Reuters

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках